Запускі зафіксавалі а 14:38 і 15:39 віленскага часу.
А 14:46 і 16:01 на месцы ж затрымалі грамадзян Літвы 1995 і 1975 гадоў нараджэньня. І адзін, і другі сказаў, што хацеў выпрабаваць новы дрон і ня ведаў пра забарону запуску паблізу аэрапорту, паведаміла Служба грамадзкай бясьпекі Літвы.
Віленскі аэрапорт не працаваў 19 хвілін, на прыём і адпраўку рэйсаў гэта істотна не паўплывала.
Кіраўнік службы грамадзкай бясьпекі Віктарас Грабаўскас патлумачыў журналістам, што большасьць тых, хто запускае дроны там, дзе гэта забаронена, — не зламысьнікі. Яны, магчыма, робяць гэта празь няведаньне. «Але няведаньне не вызваляе ад адказнасьці»/
Адказнасьць жа — адміністрацыйная справа і штраф ад 400 да 800 эўра, перадае LRT.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Літвы рыхтуецца да абвяшчэньня экстрэмальнай сытуацыі праз балёны зь Беларусі. Што яна значыць?