«Не — гібрыдным атакам на Літву!» Беларусы Вільні выйшлі на акцыю супраць правакацыяў з мэтэазондамі

Амбасада Беларусі ў Вільні. Перад уваходам балёны з надпісам «Забярыце, гэта ваша».

На плякаце па-літоўску напісана: «Наша мара — вольная Беларусь».

На балёнах удзельнікі пакінулі надпіс: «Забярыце, гэта ваша».

Прадстаўніцы Офісу Сьвятланы Ціханоўскай з плякатамі, на якіх напісана па-літоўску «Пакуль дыктатура ва ўладзе — людзі пакутуюць!»

«Рэжым Лукашэнкі разам з Пуціным вядзе вайну супраць беларускага народа і яго суседзяў. Апошнім часам ён выкарыстоўвае мэтэазонды, якія парушаюць мяжу зь Літвой і ствараюць рэальную пагрозу бясьпецы палётаў. Праз гэта Літва вымушаная пэрыядычна закрываць аэрапорт і нават мяжу», — прэс-сакратарка Офісу Сьвятланы Ціханоўскай Ганна Красуліна.

На плякаце: «Не — гібрыдным атакам супраць Літвы!»

Беларускі зь плякатамі «Не — гібрыдным атакам на Літву!»

Акцыя беларусаў у Вільні.

Літоўская паліцыя каля амбасады Беларусі.