Пацьверджаньне праводзіцца празь знешняга падрадчыка, а сэрвіс можа зьвяртаць увагу нават на адрас электроннай пошты карыстальніка.
Міністэрства інфармацыі Беларусі заклікала грамадзян не дасылаць свае асабістыя дакумэнты проста «дзеля прагляду відэа». У ведамстве адзначаюць, што хоць YouTube тлумачыць патрабаваньні «правіламі бясьпекі», перадача асабістых дадзеных беларусам заўсёды нясе рызыкі.
«Карыстальнікі фактычна стаяць перад выбарам — або доступ да кантэнту, або захаваньне прыватнасьці», — адзначылі ў міністэрстве. Там таксама рэкамэндуюць шукаць альтэрнатыўныя плятформы ці абмяжоўваць прагляд узроставых відэа, каб не рызыкаваць асабістымі дадзенымі.
Пры гэтым менавіта ўлады Беларусі фактычна крыміналізавалі актыўнасьць на YouTube: за звычайныя лайкі, падпіскі і камэнтары на «забароненых» каналах карыстальнікаў могуць судзіць паводле адміністрацыйнага або нават крымінальнага кодэксу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Вынікі тыдня — фуры ў закладніках, Лукашэнка ў Амане, беларусы паміж Эўропай і Расеяй