Гадавіна народзінаў Васіля Несьцярэнкі, які пасьля аварыі на ЧАЭС запатрабаваў ратаваць людзей

Васіль Несьцярэнка, архіўнае фота

Падзеі 2 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1409 — адкрыўся Ляйпцыскі ўнівэрсытэт, азін з найстарэйшых у сьвеце.

1591 — у Менску створана брацтва мэталаапрацоўчых рамёстваў — першае цэхавае ўтварэньне ў сучаснай беларускай сталіцы. Наступнымі будуць кравецкі, шавецкі, рымарскі, цырульніцкі ды іншыя цэхі.

1804 — Адбылася каранацыя Напалеона Банапарта імпэратарам Францыі.

1805 — параза расейскіх і аўстрыйскіх войскаў пры Аўстэрліцы ад войска Напалеона.

1936 — польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Таварыства беларускай школы.

1942 — Энрыка Фэрмі атрымаў першую кантраляваную ланцуговую ядзерную рэакцыю.

1956 — група рэвалюцыянэраў на чале зь Фідэлем Кастра, якая прыплыла з Мэксыкі на яхце «Гранма», высаджваецца на Кубе.

1971 — узьнікла дзяржава пад назвай Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У дзяржаву аб’ядналіся шэсьць манархіяў рэгіёну Пэрсыдзкай затокі. У лютым наступнага году да іх далучылася сёмая.

2010 — на iPhone запушчаны мэсэнджар Viber.

У гэты дзень нарадзіліся

1776 — Анёл Доўгірд, беларускі філёзаф.

1887 — Уладзімер Пракулевіч, юрыст, журналіст, палітык, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну 1920 г., палітэмігрант, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1923 — Марыя Калас, амэрыканская опэрная сьпявачка.

1934 — Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, член-карэспандэнт АН Беларусі, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі. У першыя ж гадзіны пасьля аварыі на ЧАЭС падняў перад камуністычным кіраўніцтвам БССР пытаньне ратаваньня людзей. Памёр 25 жніўня 2008 году.

1946 — Джані Вэрсачэ, італьянскі мадэльер.

1954 — Андрэй Смаляк, беларускі мастак, кавалер срэбнага мэдаля Эўрапарлямэнту за ўнёсак у разьвіцьцё эўрапейскага мастацтва.

1958 — Уладзімер Парфяновіч, беларускі вясьляр, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён.

Уладзімер Парфяновіч

1962 — Андрэй Зыгмантовіч, беларускі футбаліст.

У памяці

1547 — Эрнан Картэс, гішпанскі канкістадор, заваёўнік Мэксыкі.

1814 — Данасьен дэ Сад, францускі пісьменьнік, маркіз.

1987 — Якаў Зяльдовіч, савецкі фізык, акадэмік, тройчы Герой Сацыялістычнай Працы, ураджэнец Менску.