Як паведаміў старшыня Кангрэсу незалежных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, які цягам усяго зьняволеньня заставаўся віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай канфэрэнцыі прафсаюзаў і чальцом Адміністрацыйнай рады МАП, быў вызвалены і вывезены ў Літву 11 верасьня, прадстаўніца Беларусі пры аддзяленьні ААН у Жэнэве Ларыса Бельская патрабавала перагаласаваць рашэньне, калі пабачыла вынік галасаваньня.
«Гаворка ішла пра Беларусь, улады якой сыстэматычнымі парушэньнямі правоў працоўных і прафсаюзаў прывялі краіну да самага жорсткага з прадугледжаных статутам МАП пакараньню — ухваленьню параграфу 33. Нагадаю, што за ўсю 106-гадову гісторыю арганізацыі гэты параграф выкарыстоўваўся толькі двойчы — супраць М’янмы і Беларусі», — напісаў Аляксандар Ярашук на сваёй старонцы ў Facebook.
Аднак улады Беларусі адмовіліся выконваць патрабаваньні гэтага параграфу і праігнаравалі спэцыяльнага пасланьніка МАП у гэтым пытаньні Лелью Бэнціса Курэя. Паводле Аляксандра Ярашука, большасьць чальцоў Адмінрады выказалі жорсткую ацэнку дзейнасьці ўладаў Беларусі, а прадстаўнік беларускага ўраду абвінавачваў МАП у неаб’ектыўнасьці і прадузятасьці.
«Рашэньне [...] ухвальвалі сёньня. Мяркуючы па ўсім, у беларускіх чыноўнікаў, якія працягваюць жыць у сваёй рэальнасьці, яно выклікала шок. Пастаянная прадстаўніца Беларусі пры аддзяленьні ААН у Жэнэве Ларыса Бельская, калі пачула расклад галасоў, патрабавала перагаласаваньня. Але і яно прынцыпова нічога не зьмяніла», — паведаміў Аляксандар Ярашук.
«Рашэньне, дзе апроч усяго іншага, у якасьці першачарговага гучала патрабаваньне вярнуць пашпарты Ярашуку і Фядынічу і аднавіць ім выплату пэнсій, ухвалілі пры 40 галасах „за“, 9 — утрымаліся і 2 — супраць», — удакладніў ён.
Аляксандар Ярашук адзначыў, што наступнае пасяджэньне Адміністрацыйнай рады МАП, на якім улады Беларусі павінны паведаміць аб выкананьні патрабаваньняў, адбудзецца ў сакавіку 2026 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
МУС Беларусі: Бяз пашпарта беларусы ня могуць выяждаць за мяжу11 верасьня пасьля сустрэчы ў Менску Аляксандра Лукашэнкі з амэрыканскай дэлегацыяй зь месцаў зьняволеньня вызвалілі 52 чалавекі, сярод якіх 14 замежных грамадзян і 38 беларускіх палітвязьняў. Пазьней прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант у інтэрвію расейскаму агенцтву ТАСС заявіла, што іх памілавалі.
Усіх іх прымусова вывезьлі ў Літву. Ужо на тэрыторыі Літвы частка палітзьняволеных даведалася, што іх вывезьлі без пашпартоў, толькі з даведкай, якая пацьвярджае асобу, з подпісам тагачаснага кіраўніка дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Аляксея Бегуна.