Як паведамілі на сайце Экспэртна-кансультацыйнай расейска-беларускай рады ў гісторыі, гэта адбылося 25 лістапада ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце, дзе праходзіў V зьезд Таварыства расейскай славеснасьці.
Старшынюе ў гэтай арганізацыі патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
Аляксандра Каваленю прызналі пераможцам міжнароднага конкурсу «Рэха Вялікай Перамогі на прасторы СНД» за выданьне «За мужнасьць і стойкасьць: населеныя пункты Беларусі, узнагароджаныя вымпелам „За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны“».
Чым вядомы акадэмік Каваленя
Аляксандар Каваленя — сустаршыня Экспэртна-кансультацыйнай расейска-беларускай рады ў гісторыі, чалец Расейскай акадэміі адукацыі, адзін з аўтараў падручнікаў сэрыі «Расея і Беларусь: старонкі агульнай гісторыі».
У 2020 годзе ён атрымаў прэмію Аляксандра Лукашэнкі «За духоўнае адраджэньне» за картаграфічнае выданьне «Вялікі гістарычны атляс Беларусі».
Гэтымі днямі ў Маскве таксама адбылася навуковая канфэрэнцыя «Гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне: праблемы захаваньня і актуалізацыі».
У ёй выступілі з дакладамі трое беларускіх гісторыкаў, якія працуюць над «агульнай гісторыяй Беларусі і Расеі»: намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў у адукацыі, культуры і навуцы Вячаслаў Даніловіч («Захаваньне агульнай гістарычнай памяці — найважнейшы элемэнт умацаваньня Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі»), дэкан гістарычнага факультэту БДУ Аляксандар Каханоўскі, які падаў «шырокаспэктравы аналіз эмпірычнага і навукова-практычнага досьведу» гістфаку БДУ ў захаваньні памяці аб вайне 1941–1945 гадоў, а таксама дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, які расказаў пра «навукова-практычную працу і рэалізаваныя праекты вучоных Інстытуту гісторыі» ў захаваньні памяці аб вайне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомель на адкрыцьцё помніка Ракасоўскаму прыехаў памочнік Пуціна Мядзінскі, адзін з ідэолягаў «русского мира»26 лістапада ў Гомлі адкрылі помнік маршалу Савецкага Саюзу Канстанціну Ракасоўскаму. Гэты праект рэалізавалі супольна Расейскае вайскова-гістарычнае таварыства, якое ўзначальвае памочнік Пуціна Ўладзімір Мядзінскі, і Гомельскі гарвыканкам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нацыяналістычная апалёгія расейскай мовы», — польскія славісты адказалі Гусакову і Каваленю на артыкул аб «двумоўі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Навукоўцам году» НАН Беларусі стаў акадэмік, які сумняецца ў заслугах Касьцюшкі і Каліноўскага