У Беларусь прыбылі чарговыя батарэі ЗРК «Тор-М2»

Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць батарэяў не ўдакладняецца.

Паступленьне зэнітна-ракетных комплексаў на ўзбраеньне «зьяўляецца яскравым прыкладам плённага вайскова-тэхнічнай супрацы» Беларусі і Расеі «ў рамках удасканаленьня адзінай сыстэмы супрацьпаветранай абароны», паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Паводле сьцьверджаньня камандзіра адной з чатырох зэнітных ракетных брыгад Паўла Грабянчука, комплекс «выдатна зарэкамэндаваў сябе падчас „спэцыяльнай ваеннай апэрацыі», як у Расеі і ў прапагандзе ўладаў Беларусі называюць вайну Расеі супраць Украіны.

Папярэдняя батарэя ЗРК «Тор-М2» паступіла ва Ўзброеныя сілы ў сьнежні мінулага году, як заяўлялася, для прыкрыцьця Менску.

Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) у 2024 годзе выказаў здагадку, што кантроль над яе выкарыстаньнем будзе ў Расеі. Расейскія вайскоўцы, на думку аналітыкаў, інтэгруюць гэтыя новыя сыстэмы ў сумесную рэгіянальную сыстэму супрацьпаветранай абароны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь становіцца закладніцай напружаньня, якое стварае Масква. Аналіз Валера Карбалевіча