Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» паведаміла, што з 21 лістапада плянуе аднавіць рух рэгулярнага аўтобуснага злучэньня ў Літву і Латвію.
Як адзначаецца ў паведамленьні, квіткі можна набыць на аўтавакзале «Цэнтральны», а таксама на інтэрнэт-пляцоўках: infobus.by, infobus.eu, intercars-tickets.com.
Аўтобусы будуць езьдзіць па маршрутах у Вільню, Коўна і Рыгу.
19 лістапада ўрад Літвы вырашыць, ці адкрываць два закрытыя памежныя пераходы на мяжы зь Беларусьсю. Нацыянальная камісія па бясьпецы рэкамэндавала аднавіць памежны рух. Гэтаму папярэднічала сустрэча на ўзроўні намесьнікаў кіраўнікоў памежных службаў Літвы і Беларусі.