На літоўска-беларускай мяжы – зноў крызіс. Зь Беларусі ў бок Літвы ляцяць дзясяткі балёнаў з кантрабандай – гэта ня толькі незаконнае перасячэньне мяжы, але і пагроза для авіяцыйнага руху.
Літва рэагуе жорстка – зачыняе мяжу і пачынае расьсьледаваньні. А ў Менску – усё па-іншаму: дзяржаўная прапаганда называе гэта «абсурднай прыдумкай» і «памежным садызмам».
У гэтым выпуску – хроніка паветранага «балённага фронту», камэнтары літоўскіх экспэртаў і разбор беларускіх прапагандыстаў.