Ці прывядзе да станоўчых пераменаў дыялёг Эўропы з рэжымам Лукашэнкі?
Наколькі Лукашэнка самастойны гулец? Ці працуюць санкцыі?
Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў і палітоляг, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў Рыгор Ніжнікаў. Мадэруе дыскусію Юры Дракахруст.
1:30 — Формула «вялікай угоды» Лукашэнкі з ЗША і імавернасьць яе заключэньня. 6:48 — Дыскусія наконт тэзы: «У мінулым спробы дыялёгу з рэжымам Лукашэнкі ніколі не прыводзілі да дэмакратычных зьменаў». 14:35 — Дыскусія наконт тэзы: «Санкцыі працуюць, а дыялёг іх падрывае». 16:42 — Анансаванае вызваленьне яшчэ адной групы палітвязьняў — гэта вынік санкцыяў ці дыялёгу? 26:56 — Дыскусія наконт тэзы: «Беларусь скочваецца ў таталітарызм». 33:35 — Дыскусія наконт тэзы: «Лукашэнка — гэта хутчэй марыянэтка Крамля, чым незалежны гулец». 39:12 — Дыскусія наконт тэзы: «Эўразьвяз павінен захоўваць прыхільнасьць палітыцы, заснаванай на каштоўнасьцях». 43:32 — Дыскусія наконт тэзы: «Прынцыповы падыход Эўразьвязу дапамагае супрацьстаяць расейскай гегемоніі і ўмацоўваць бясьпеку». 50:04 — Дыскусія наконт пытаньня гледача: «З чаго вынікае, што Лукашэнка зацікаўлены ў дээскаляцыі?»