Дата дня
28 верасьня 1937 году савецкія карныя органы расстралялі Ўладыслава Галубка — аднаго з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, драматурга, рэжысэра, мастака. З сваёй тэатральнай трупай Галубок гастраляваў па гарадах і мястэчках Беларусі.
Гэты дзень у гісторыі
1799 — у жаночым уніяцкім манастыры Сьвятой Тройцы ў Менску адкрыўся шпіталь — найстарэйшая ў горадзе лячэбная ўстанова, што пазьней стала 2-й клінічнай лякарняй.
1864 — утвораны Першы Інтэрнацыянал — Міжнароднае таварыства працоўных.
1939 — у Маскве народны камісар замежных спраў СССР Вячаслаў Молатаў і міністар замежных спраў Нямеччыны Ёахім фон Рыбэнтроп падпісалі Нямецка-савецкую дамову аб дружбе і мяжы. Быў таксама падпісаны сакрэтны пратакол, паводле якога Літва ўключалася ў сфэру інтарэсаў Савецкага Саюзу.
Вячаслаў Молатаў і Ёахім фон Рыбэнтроп, Масква, 28 верасьня 1939 году
1941 — нацысты зьнішчылі ў Мар’інай Горцы каля тысячы габрэяў.
2021 — перастрэлка ў Менску супрацоўніка ІТ-кампаніі Epam Systems Андрэя Зельцара з супрацоўнікамі КДБ, якія ўварваліся ў ягоную кватэру. Загінулі сам Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітры Федасюк.
У гэты дзень нарадзіліся
551 да н. э. — Канфуцый, кітайскі філёзаф і мысьляр (традыцыйная дата ўшанаваньня).
1803 ― Праспэр Мэрымэ, францускі пісьменьнік.
1829 — Міхал Кусьцінскі, археоляг і краязнавец, фатограф, аўтар знакамітага здымка «Беларускі дудар», дасьледнік курганоў Віцебскай губэрні і Барысавых камянёў.
1924 — Андрэй Цеханавецкі, навуковец беларусіст, мэцэнат і філянтроп.
1932 — Дзьмітры Арцыменя, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму. Вёў паседжаньні па-беларуску, разглядаўся на пасаду сьпікера Вярхоўнага Савету пасьля Станіслава Шушкевіча. У 1993-м яго застрэлілі каля дому, хто і чаму — нявядома дагэтуль.
1934 ― Брыджыт Бардо, француская кінаакторка, актывістка руху абароны правоў жывёлаў, сэкс-сымбаль эўрапейскага кіно 1960-х.
Брыджыт Бардо
1944 — Мілаш Зэман, прэзыдэнт Чэхіі ў 2013–2023 гадах.
1946 — Валянціна Вяргей, археоляг.
1962 — Алена Анісім, беларуская мовазнаўца і палітычная дзяячка, старшыня Таварыства беларускай мовы ў 2017–2021 гадах.
Алена Анісім.
1979 — Анастасія Шпакоўская, артыстка тэатру і кіно. Салістка рок-гурту Naka.
Анастасія Шпакоўская
У памяці
1966 — Андрэ Брэтон, францускі паэт, заснавальнік і галоўны тэарэтык сюррэалізму.
Андрэ Брэтон
2016 — Шымон Пэрэс, ураджэнец Беларусі, дзявяты прэзыдэнт і двойчы прэм’ер-міністар Ізраілю.