Хроніка перасьледу 26 верасьня: па «справе Гаюна» арыштавалі заснавальніка арт-вёскі пад Рэчыцай

Суд у Менску. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Арыштавалі заснавальніка арт-вёскі «Чырвоны Кастрычнік»

Фігурантам «справы Гаюна» стаў вядомы жыхар Гомля 46-гадовы Кірыл Краўцоў. Яго ўзялі пад варту ў СІЗА па абвінавачваньні ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361-4 КК).

Як піша «Флагшток», Краўцова арыштавалі ў чэрвені. На волі ў яго засталіся жонка і непаўналетнія дзеці.

Краўцоў вядомы як заснавальнік унікальнай арт-вёскі «Чырвоны Кастрычнік» у Рэчыцкім раёне. Тут ён жыў, займаўся рамесьніцтвам, арганізаваў сваю ганчарную вытворчасьць, ладзіў фэстывалі, творчыя сустрэчы. Разам з сябрамі-энтузіястамі Кірыл выкупіў некалькі дамоў у вёсцы і выратаваў яе ад зьнікненьня, арганізаваўшы тут эка-паселішча.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Гарадзкія выкупілі вёску на Гомельшчыне. Што з гэтага атрымалася