Экс-кіраўніка наваполацкага банку асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»
Аляксея Камовіча з Наваполацку асудзілі паводле ч. 1 і 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэксу — «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці». У чым менавіта яго абвінавачвалі, невядома, піша «Наша Ніва», але 12 верасьня Камовіча ўнесьлі ў сьпіс «экстрэмістаў», які складае МУС Беларусі. Дакладны вырак таксама невядомы.
Аляксею Камовічу 46 гадоў, ён родам зь Віцебску, жыў у Наваполацку. Больш за 20 гадоў Камовіч працуе ў банкаўскай сфэры, зь лістапада 2017 па жнівень 2021‑га ўзначальваў рэгіянальнае аддзяленьне БПС-Сбербанку ў Наваполацку.
Камовіч уваходзіў у раду разьвіцьця прадпрымальніцтва пры Наваполацкім гарвыканкаме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Вясна»: На 170 памілаваных — 283 новых палітвязьняўЗ 12 верасьня сьпіс экстрэмістаў папоўніўся 39 імёнамі
- Максім Арцыменя (1989)
- Дзьмітры Байцоў (1980)
- Іван Бяльковіч (2001)
- Яўген Бодрыкаў (1997)
- Уладзімір Джараеў (1971)
- Антон Джурко (1985)
- Сяргей Дубовік (1974)
- Кацярына Дубовік (1980)
- Аляксей Гапіенка (1994)
- Дзьмітры Грышкевіч (1988)
- Сяргей Гурук (1990)
- Кацярына Грыцак (1981)
- Віктар Жданюк (1979)
- Мікалай Журыч (1969)
- Андрэй Кабяк (1987)
- Аляксей Камовіч (1979)
- Ігар Капачэня (1966)
- Аляксандар Кірэль (1969)
- Андрэй Коваль (1991)
- Ягор Кузьмін (1987)
- Андрэй Кузьмянчук (1971)
- Тацяна Клачко (1988)
- Натальля Лабацэвіч (1963)
- Настасься Лысенка (1993)
- Алена Макарэвіч (1985)
- Яўген Невар (1984)
- Валянцін Нікішын (1961)
- Лілія Пажарыцкая (1965)
- Вольга Пракапенка (1987)
- Марына Рапавец (1983)
- Уладзімір Росьлік (1984)
- Людміла Руткоўская (1984)
- Раман Шарафановіч (1989)
- Леў Смусін (1951)
- Тацяна Францкевіч (1959)
- Раман Хоміч (1984)
- Андрэй Хрысьцін (1988)
- Сьвятлана Швец (1985)
- Павел Якута (2003)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Я ў роспачы». Пагаварылі з тымі, хто думае вярнуцца ў Беларусь пасьля сканчэньня тэрміну даўніны «за пратэсты»Як мінімум 7 беларусаў вызвалілі ад адказнасьці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягненьня»
Усім гэтым людзям быў інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК, адзначыла «Вясна».
Гэта зьвязана з тым, што ўжо мінула 5 гадоў з моманту некаторых акцый пратэсту, а значыць скончыўся тэрмін даўніны прыцягненьня да адказнасьці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасьля чаго іх удзельнікаў нельга асудзіць.
Нягледзячы на вызваленьне ад адказнасьці, гэтых людзей усё роўна дадалі ў міліцэйскі «сьпіс экстрэмістаў».
Таксама працягваецца перасьлед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 21 ліпеня: на 6 гадоў засудзілі жыхара Горадні Мікіту СамарынаПалітзьняволенага Мікіту Самарына этапавалі ў шклоўскую калёнію
Пра гэта паведаміла «Гарадзенская Праваабарона».
Адзначаецца, што ў Самарына сурʼёзныя праблемы са здароўем — у яго апухлая нага, якая моцна баліць. Мяркуючы па ўсім, гэта наступства таго, што пры затрыманьні яго моцна зьбівалі.
Мікіту прызналі вінаватым паводле арт. 364 КК (гвалт у дачыненьні да міліцыянтаў), а таксама арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы) і асудзілі на 6 гадоў калёніі.