11 верасьня Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўніком прэзыдэнта ЗША Джонам Коўлам і прапанаваў «вялікую зьдзелку» па «закладніках». Так ён назваў палітзьняволеных.
Сёньня на волю выйшло паўсотні зь іх. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў X прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа. Сярод іх — 14 замежных грамадзян. 6 зь іх — грамадзяне Літвы, па двое — Латвіі, Польшчы і Германіі, адзін грамадзянін Францыі і адзін — Вялікабрытаніі.
ЗША адмянілі санкцыі супраць Белавіі. Таксама Джон Коўл заявіў, што Амэрыка хоча аднавіць працу свайго пасольства ў Менску.