Ужо сёньня: 140 гадоў ад нараджэньня Палуты Бадуновай

Марыя Калесьнікава. Жнівень 2020 году

Падзеі 7 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 верасьня 1885 нарадзілася Палута Бадунова, беларускі палітык, адна зь лідэрак Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі.

Таксама ў гэты дзень

1764 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абраны на караля польскага і вялікага князя літоўскага.

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

1812 — падчас вайны паміж Расеяй і Францыяй адбылася Барадзінская бітва.

2003 — у Полацку паставілі помнік літары Ў.

2019 — у Лідзе адкрылі конны помнік вялікаму князю Гедыміну.

2020 — Кіраўніцу штабу Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 году Марыю Калесьнікаву схапілі сілавікі і назаўтра спрабавалі прымусова яе вывезьці ва Ўкраіну. Аднак Калесьнікава на мяжы парвала свой пашпарт, вылезла праз вакно з аўтамабіля і вярнулася на тэрыторыю Беларусі. Там яе адразу затрымалі. 6 верасьня 2021 году на закрытым працэсе яе асудзілі на 11 гадоў зьняволеньня. 13 сьнежня 2025 году яе вызвалілі і прымусова вывезьлі зь Беларусі.

Марыя Калесьнікава, Менск, 22 жніўня 2020

У гэты дзень нарадзіліся

1919 — Алесь Асіпенка, беларускі пісьменьнік, сцэнарыст, заслужаны работнік культуры БССР (1979).

1935 — Станіслаў Астапчык, беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізыкі мэталаў.

1941 — Уладзімер Гайдук, паэт на Падляшшы.

1957 — Віктар Ганчар, беларускі палітык. 16 верасьня 1999 году Ганчар разам са сваім сябрам, бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім, прапалі бязь вестак. Пазьней на месцы, дзе, як мяркуецца, адбылося выкраданьне, знайшлі аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві.

Віктар Ганчар, ліпень 1999

У памяці

1954 — Лявон Карась, журналіст беларускай службы Радыё Вызваленьне, памёр у Мюнхэне пры загадкавых абставінах.

Лявон Карась

1989 — Анатоль Трус, актор, народны артыст Беларусі.

2004 — Алесь Асташонак, беларускі пісьменьнік і перакладчык .

Алесь Асташонак. «Жоўты колер белага сьнегу». Менск, «Мастацкая літаратура», 2006