БПЦ Маскоўскага патрыярхату і Міністэрства інфармацыі Беларусі будуць разам умацоўваць «духоўныя каштоўнасьці»

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства інфармацыі Беларусі і Беларуская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату падпісалі дамову аб супрацы для ўмацаваньня «духоўных каштоўнасьцяў».

Як адзначаецца ў паведамленьні Міністэрства інфармацыі, дакумэнт падпісалі ў межах экспэдыцыі «Дарога да сьвятыняў» у Менскай духоўнай акадэміі. Подпісы паставілі міністар інфармацыі Марат Маркаў і мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін.

«Дамова накіраваная на ўмацаваньне праваслаўных духоўных традыцыяў і маральных асноваў беларускага народу, падтрыманьне міжканфэсійнага дыялёгу і стварэньне пляцоўкі для абмену досьведам паміж СМІ ў духоўна-асьветніцкай і культурных сфэрах. Паводле ўдзельнікаў, гэты крок дазволіць актывізаваць работу для захаваньня і папулярызацыі духоўнай спадчыны краіны», — адзначаецца ў паведамленьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назву згадку аб прыналежнасьці да Маскоўскага патрыярхату