Гэты дзень у гісторыі
1432 — князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Сьвідрыгайла здолеў уцячы, а Жыгімонт заняў вялікакняскі пасад. Вялікае Княства Літоўскае раскалолася паміж прыхільнікамі двух князёў, і пачалася шматгадовая грамадзянская вайна.
1897 — Томас Эдысан запатэнтаваў кінетограф — адну зь першых кінакамэр, якая здымала рухомы малюнак на плёнку. Гэты апарат важыў больш за 200 кіляграмаў, таму здымкі вялі пераважна ў спэцыяльнай студыі. Іронія лёсу была ў тым, заяўку на патэнт разглядалі 6 гадоў, і за гэты час кіно ўжо зрабіла вялікі крок наперад: у 1895-м браты Люм’ер стварылі лёгкі партатыўны сінэматограф, якім можна было здымаць на вуліцы.
Томас Эдысан з сваім іншым вынаходніцтвам — фольгавым фанографам для запісу і прайграваньня гуку, 1878 год
1939 — Вярхоўны Савет СССР ратыфікаваў савецка-нямецкі пакт аб ненападзе.
1939 — інсцэнаваны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Гляйвіцы (Глівіцах), які быў абвешчаны прычынай для пачатку вайны Нямеччыны з Польшчай.
1941 — праз 10 дзён пасьля пачатку нацысцкай акупацыі Мазыра, больш за 20 гараджанаў зьдзейсьнілі акт самаспаленьня. Гэтым яны паўтарылі подзьвіг абаронцаў габрэйскай крэпасьці Масада ў 73 годзе нашай эры, якія абралі свабоду, а ня рымскае рабства. Прэзыдэнт Сусьветнага згуртаваньня беларускіх габрэяў Якаў Гутман, насуперак перашкодам мясцовых уладаў, усталяваў у Мазыры помнік Беларускай Масадзе.
1954 — зь вёсак Карпілаўка, Рудобелка і Рудня ўтварылі гарадзкі пасёлак Акцябрскі.
1991 — Кіргізстан і Ўзбэкістан абвясьцілі незалежнасьць ад СССР.
1992 — на Менскім паштамце адбылося спэцгашэньне марак з Пагоняй.
1993 — расейскія войскі сышлі зь Літвы.
1994 — расейскія войскі сышлі з Латвіі і Нямеччыны.
1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2. Перадатчык незалежнай беларускамоўнай станцыі адключылі пасьля патрабаваньня ўладаў, якія спаслаліся на нібыта тэхнічныя перашкоды для іншых службаў.
Пратэст супраць закрыцьця Радыё 101,2
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Менск, вуліца Рэвалюцыйная, дом 8а1996 — Расея і Чачэнія падпісалі пагадненьне, якое скончыла Першую чачэнскую вайну.
2020 — памежнікі не пусьцілі ў Беларусь кіраўніка каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча. Гэта адбылося падчас перасячэньня мяжы на памежным пераходзе Кузьніца Беластоцкая — Брузгі, без тлумачэньняў.
У гэты дзень нарадзіліся
1768 — Раймонд Корсак, паэт і паўстанец.
1850 — Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф.
1885 — Генадзь Багдановіч, асьветнік, грамадзкі дзяяч, пэдагог, ахвяра сталінізму.
1893 — Баляслаў Слосканс, каталіцкі сьвятар, вязень ГУЛАГу, рэлігійны і грамадзкі дзяяч беларускага замежжа.
1894 — Аляксандар Грубэ, скульптар, народны мастак Беларусі.
1915 — Янка Казека, літаратуразнаўца, энцыкляпэдыст.
1916 — Зінаіда Браварская, акторка тэатру, народная артыстка Беларусі.
Сцэна са спэктакля «На досьвітку» А. Макаёнка. Жанна – Зінаіда Браварская, Мішэль – Уладзімер Кудрэвіч. Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Я. Купалы, 1952 г. З фондаў БДАМЛМ
1922 — Уладзімер Шыцік, пісьменьнік-фантаст.
2004 — Мікалай Лукашэнка, сын Аляксандра Лукашэнкі.
У памяці
1867 ― Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік.
Шарль Бадлер
1931 ― Арсен Канчэўскі, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
1941 ― Марына Цьвятаева, расейская паэтка.
Марына Цьвятаева, 1926 год.
1996 — Пятрусь Макаль, паэт, драматург, перакладнік.
1997 ― Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская.
Дыяна Спэнсар
2010 — Юрась Сьвірка, паэт і перакладнік.