Ужо сёньня: Пяць гадоў таму прайшоў «Марш міру і незалежнасьці» ў Менску; Лукашэнка хадзіў з аўтаматам ля рэзыдэнцыі

«Марш міру і незалежнасьці» ў Менску 30 жніўня 2020 году

Падзеі 30 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

ДАТА ДНЯ

30 жніўня 2020 году на «Марш міру і незалежнасьці» ў Менску выйшла 150 тысяч чалавек. Лукашэнка хадзіў вакол сваёй рэзыдэнцыі з аўтаматам. Мірныя маршы прайшлі ў іншых гарадах Беларусі: Горадні, Магілёве, Гомлі, Мазыры, Сьветлагорску, Рэчыцы.

28 жніўня 2020 глду Лукашэнка з аўтаматам прыляцеў у рэзыдэнцыю, а 30 жніўня ён зьявіўся з аўтаматам і ў камізэльцы ля Палаца незалежнасьці ў Менску

Таксама ў гэты дзень

1481 — у Вільні пакаралі сьмерцю праз адсячэньне галавы Івана Гальшанскага і Міхала Алелькавіча. Справа вядомая як «змова князёў». Змоўнікі рыхтавалі забойства вялікага князя Казімера Ягелончыка ў Кобрыні, куды ён меўся прыехаць на вясельле Фёдара Бельскага, але былі выкрытыя.

1579 — пасьля амаль месячнай аблогі маскоўскі гарнізон Полацку капітуляваў перад войскамі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем. Перад тым захоплены маскоўскім царом Іванам IV горад 16 гадоў быў пад акупацыяй, быў разрабаваны, мноства палачан былі забітыя або выведзеныя ў маскоўскае рабства. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што менавіта тады, пры пажары ў Сафійскім саборы, зьнік полацкі летапіс.

Стэфан Баторы

1991 — абвешчана незалежнасьць Азэрбайджану.

2011 —30 жніўня з ініцыятывы ААН у сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў. У Беларусі ахвярамі гвалтоўных палітычна матываваных зьнікненьняў зьяўляюцца палітыкі Юры Захаранка і Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі, тэлежурналіст Зьміцер Завадзкі.

2022 — арыштаваны Павал Мажэйка, журналіст і культурны мэнэджар. У 2023-м яго асудзілі на шэсьць гадоў зьняволеньня. У верасьні 2025-га ён выйшаў на волю.

Павал Мажэйка

У гэты дзень нарадзіліся

1804Аляксандар Ходзька, паэт, фальклярыст, славяна-, усходазнаўца

1871 Эрнэст Рэзэрфорд, адкрыў атамнае ядро, ягоныя досьледы прывялі і да выяўленьня пратона, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў хіміі 1908 году.

Эрнэст Рэзэрфорд

1920 — у Менску нарадзіўся Леанід Шварцман, мастак-пастаноўшчык і рэжысэр-мультыплікатар. Ён працаваў над дзясяткамі вядомых савецкіх мультфільмаў і стварыў экранны вобраз Чабурашкі, які істотна адрозьніваўся ад першапачатковага літаратурнага апісаньня героя Эдуарда Ўсьпенскага..

Леанід Шварцман

1927 Найдзен Вылчаў, балгарскі паэт і перакладнік беларускай літаратуры.

1954Аляксандар Лукашэнка, першы прэзыдэнт Беларусі.

1983Васіль Парфянкоў, беларускі грамадзкі актывіст, палітвязень. Ваяваў на баку Ўкраіны ў 2014 і ў 2022 годзе. Уступіў у батальён «Волат» палка імя Каліноўскага. Імаверна, загінуў 26 чэрвеня 2022 году ў баях пад Лісічанскам.

Васіль Парфянкоў

У памяці

1840 Ян Дамель, мастак, прадстаўнік клясыцызму.

1855 — у Наваградку памёр Юльян Корсак, паэт і перакладнік эпохі рамантызму, знаёмы Адама Міцкевіча і Антона Адынца. Корсак перакладаў Шэксьпіра, Байрана і іншых эўрапейскіх аўтараў і выдаў першы поўны польскі пераклад Дантавай «Боскай камэдыі».

1929 — праз тыфус памёр Паўлюк Трус, беларускі паэт, меў усяго 25 гадоў.

Паўлюк Трус

1940 — ​ Джозэф Томпсан, брытанскі фізык, адкрывальнік электрона, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1906 году.

1945 Арсен Арсенка, опэрны сьпявак (барытон), народны артыст Беларусі.

1991 Міхал Арановіч. У часы савецкай улады Арановіч на працягу 30 гадоў быў адзіным каталіцкім сьвятаром у Горадні.

2004Ганна Ўланава, дзяячка беларускага адраджэнскага руху.

2013Шэймас Хіні, ірляндзкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры 1995 году.