Хроніка перасьледу 24 жніўня: жыхарку Баранавічаў асудзілі за ўдзел у «экстрэмісцкім» чаце

Баранавічы, раённы суд. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Жыхарку Баранавічаў асудзілі за ўдзел у «экстрэмісцкім» чаце

Жыхарку Баранавічаў Вольгу Мікалаеву асудзілі за ўдзел у раённым чаце «Белыя крылы Баранавічы», піша «Наша Ніва». Раней МУС Беларусі прызнала гэты чат «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Вольгу Мікалаеву судзілі па артыкулах аб стварэньні «экстрэмісцкіх фармаваньняў» і грубым парушэньні парадку (артыкулы 361-1 і 342 КК).

Які менавіта прысуд ёй вынес суд, невядома, аднак ён ужо ўступіў у сілу. Прозьвішча Вольгі зьявілася ў «сьпісе экстрэмістаў», які вядзе МУС.

Вольгу затрымалі ў лістападзе 2024 года. Блізкія да сілавікоў каналы назвалі яе адміністратаркай канала «Белыя крылы Баранавічы». Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», сілавікі выйшлі на яе праз неабаронены акаўнт у тэлеграме, прывязаны да нумара тэлефона.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 22 жніўня. Тры прысуды і абнаўленьне ўсіх рэпрэсіўных сьпісаў