Ужо сёньня: 34 гады таму Беларусь стала незалежнай

Бел-чыовона-белы сьцяг і герб Пагоня над Домам ураду ў Менску. Архіўнае фота

Падзеі 25 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

1991 — На нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі надалі сілу канстытуцыйнага закону, што дэ-юрэ азначала абвяшчэньне незалежнасьці. Была прыпыненая дзейнасьць КПБ-КПСС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Што вы ведаеце пра абвяшчэньне Незалежнасьці 25 жніўня 1991 году? Праверце сябе. ТЭСТ

Гэты дзень у гісторыі

1609 — Галілео Галілей у Вэнэцыі ўпершыню дэманструе тэлескоп.

1804 — у Сьвіслачы адкрылі 6-клясную гімназію, адным са знакамітых вучняў якой быў Кастусь Каліноўскі.

1825 — Уругвай абвясьціў сваю незалежнасьць ад Бразыліі.

1840 — расейскі царскі ўрад скасаваў дзеяньне ў Беларусі Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Былі ўведзеныя законы Расейскай імпэрыі.

1915 — нямецкія войскі занялі Брэст-Літоўск.

1919 — выйшаў першы нумар рэдагаванай Янкам Купалам газэты «Звон».

Газэта Звон 25 жніўня 1918 году

У гэты дзень нарадзіліся

1530 — Іван IV (Іван Жахлівы), вялікі князь маскоўскі і цар усяе Русі.

1744 — Ёган Готфрыд Гердэр, нямецкі філёзаф.

1912 — Эрых Хонэкер, кіраўнік ГДР.

1930 — Шон Конэры, шатляндзкі актор.

Шон Конэры ў ролі Джэймза Бонда

1932 — Пятрусь Макаль, беларускі паэт, драматург.

1945 — Валеры Сьлюнчанка, архітэктар, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

Кніга Валерыя Сьлюнчанкі

1949 — Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтка.

1953 — Уладзімер Арлоў, беларускі пісьменьнік і гісторык.

Уладзімер Арлоў

У памяці

1680 — Сімяон Полацкі, паэт і асьветнік, рэлігійны дзеяч, ераманах ордэну базыльянаў.

Помнік Сімяону Полацкаму ў Полацку

1819 — Джэймс Ват, шатляндзкі інжынэр, вынаходнік-мэханік.

1822 — Уільям Гершэль, нямецкі і брытанскі астраном і музыка.

1867 — Майкл Фарадэй, брытанскі фізык і хімік.

1908 — Анры Бэкерэль, францускі фізык.

1934 — Нестар Махно, кіраўнік сялянскага паўстанцкага руху ва Ўкраіне, анархіст. Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз.

Нестар Махно

1991 — Вацлаў Пануцэвіч, беларускі гісторык, настаўнік, дзеяч беларускай эміграцыі.

2008 — Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад».

2019 —Пятро Васючэнка, пісьменьнік і літаратуразнаўца, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Пятро Васючэнка, фота з сайту МДЛУ