Ужо сёньня: пяць гадоў таму загінуў Канстанцін Шышмакоў; заснавалі Каардынацыйную раду

Хаўтуры Канстанціна Шышмакова ў Ваўкавыску

Падзеі 18 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

18 жніўня 1891 году нарадзіўся Краўцоў Макар (сапраўднае імя Макар Косьцевіч), пісьменьнік і перакладнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя і нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х гадоў у Заходняй Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў. Краўцоў Макар — аўтар «Ваяцкага маршу», словаў гімну Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (музыка Ўладзімера Тэраўскага).

Краўцоў Макар

Гэты дзень у гісторыі

1201 — заснаваны горад Рыга.

1682 — на царскі пасад у Расеі ўступіў Пётар I.

1868 ― францускі астраном П’ер Жансэн адкрыў у сонечным спэктры новы хімічны элемэнт гелій.

1924 ― арышт лідэра антысавецкага падпольля Барыса Савінкава ў Менску.

Барыс Савінкаў

1968 ― кіраўніцтва краін Варшаўскай дамовы ўхваліла ўвод войскаў у Чэхаславаччыну.

1976 ― нямецкі пастар эвангелічнай царквы Оскар Брузэвіц публічна спаліў сябе ў знак пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы.

1991 ― хатні арышт прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова ў Крыме.

2009 — Грузія завяршыла працэс выхаду з Садружнасьці незалежных дзяржаваў.

2020 — у Менску прайшло першае пасяджэньне Каардынацыйнай рады для транзыту ўлады.

2021 — ператрусы ў офісе інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і дома ў яго супрацоўнікаў. Арыштаваныя журналісты Ірына Леўшына, Дзьмітры Наважылаў і бухгальтарка Кацярына Боева.

У гэты дзень нарадзіліся

1611 ― Людвіка Марыя Ганзага, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, жонка апошніх каралёў дынастыі Ваза ― Уладзіслава і Яна Казімера.

1830 ― Францішак Язэп I, імпэратар Аўстрыі і кароль Вугоршчыны.

Франц Іосіф І

1891 — Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопісу «Авадзень».

1904 ― Макс Фактар, парфумэр, заснавальнік кампаніі «Макс Фактар».

1922 ― Ален Роб-Грые, францускі пісьменьнік.

1924 — Міхаіл Ясень, беларускі паэт-песеньнік.

1933 ― Раман Паланскі, кінарэжысэр.

Раман Паланскі

1941 — Сямён Букчын, літаратуразнаўца, крытык, пісьменьнік.

1946— Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.

1947 — Мікола Трухан, тэатральны рэжысэр.

1954 ― Януш Вішнеўскі, польскі пісьменьнік.

1954 — Алесь Ксёндзаў, мастак.

1962 — Фёдар Крыванос, праваслаўны сьвятар, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Памёр сьвятар Фёдар Крыванос, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства

1966 — Алена Брава, журналістка, пісьменьніца.

1978 — Сяргей Ціханоўскі, прадпрымальнік, блогер, палітычны дзяяч, палітвязень.

У памяці

1227 ― Чынгісхан, заснавальнік і вялікі хан Мангольскай імпэрыі.

Помнік Чынгісхану ў Манголіі

1850 ― Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменьнік.

1940 ― Вальтэр Крайсьлер, заснавальнік аўтамабільнай карпарацыі.

1942 — загінуў у ГУЛАГу Лявон Більдзюкевіч, дзяяч беларускага руху, пісьменьнік-нашанівец.

1944 ― Эрнст Тэльман, старшыня Нямецкай партыі камуністаў (забіты ў канцлягеры Бухэнвальд).

1988 ― Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык.

2011 — Мікола Сташкевіч, гісторык.

2020 — у лесе знойдзены мёртвым Канстанцін Шышмакоў, дырэктар вайскова-гістарычнага музэю ў Ваўкавыску. Быў сябрам выбарчай камісіі, адмовіўся падпісваць пратакол. У нядзелю 15 жніўня выйшаў на працу, увечары пазваніў жонцы, што працаваць у музэі больш ня будзе, сказаў, што едзе дахаты. Дадому ён не вярнуўся.