Падзеі тыдня: Перамовы Трампа з Пуціным. Былы турэмнік у Нямеччыне. Скасаваньне аўтобусных рэйсаў паміж Менскам і Вільняй

Гісторык, палітоляг Роза Турарбекава, прадстаўнік BelPol Уладзімер Жыгар. Сустрэча Трампа і Пуціна, былы турэмнік у Нямеччыне, адмена аўтобусных рэйсаў паміж Менскам і Вільняй. Ілюстрацыйны каляж

Чаго беларусам чакаць ад сустрэчы Трампа і Пуціна? Як былы намесьнік начальніка Бабруйскай калёніі, які зьдзекаваўся з палітвязьняў, атрымаў нямецкае грамадзянства? Што стаіць за адменай аўтобусных рэйсаў паміж Менскам і Вільняй і чаму беларусам становіцца ўсё цяжэй выехаць у краіны Эўразьвязу?

У эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Розай Турарбекавай і прадстаўніком аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімерам Жыгарам.

Глядзець размову на відэа цалкам


Тут фрагмэнт гутаркі

— Які беларускі кантэкст можа зьявіцца ў выпадку пасьпяховых, непасьпяховых перамоваў ці іх працягненьня ўжо з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім?

— Пакуль яшчэ цяжка казаць, якія будуць вынікі гэтага раўнду перамоваў, таму што на самой справе ад яго мала чаго чакаецца. Пытаньне ў тым, ці зможа гэты раўнд вывесьці перамовы з тупіку, таму што да гэтага часу яны былі відавочна безвыніковымі. Гэта спроба выцягнуць іх з тупіка. Таму па выніках гэтай сустрэчы стане зразумела, ці выходзяць перамовы з тупіка. Як будуць арганізаваныя і адбывацца наступныя раўнды, ужо пакажа, што яны могуць прынесьці Беларусі і якія сцэнары могуць быць у гэтай сувязі.

— Напярэдадні гэтай сустрэчы былы віцэ-прэм’ер Беларусі Міхаіл Русы назваў Аляску расейскай зямлёй, калі камэнтаваў перамовы Трампа і Пуціна ў праграме Марата Маркава: «Гэта месца, вызначанае самім Богам, бо якраз там адбываецца вялікае рэлігійнае сьвята праваслаўнай царквы, у Анкарыджы захаваліся нашы праваслаўныя традыцыі. Я думаю, што сымбалічна, што на гэтай, расейскай, зямлі будзе прынята рашэньне, якое дазволіць зрабіць крок да міру». Калі адкінуць прапагандысцкую лірыку, то чаго чакаюць улады Беларусі ад гэтай сустрэчы?

— Думаю, яны хочуць быць карыснымі ў перамовах і спадзяюцца на альбо часткова аўтаномны, альбо цалкам самастойны трэк перамоў. Лукашэнка ня хоча быць «на стале» — ён хоча быць «за сталом». З майго пункту гледжаньня, устойлівы мір ва Ўкраіне немагчыма дасягнуць без вырашэньня пытаньня бясьпекі з боку беларускай мяжы. Таму, калі пачнуцца шырокамаштабныя перамовы пра ўстойлівы мір без уліку гэтага пытаньня, іх нельга будзе лічыць поўнымі. Так ці інакш, Беларусь будзе інтэграваная ў перамоўны працэс — пытаньне толькі ў якім статусе: як аб’ект ці як суб’ект? Ці будзе за Беларусь гаварыць Пуцін?

— Чаго чакаюць дэмакратычныя сілы Беларусі ад гэтых перамоваў?

— Ёсьць прапановы, агучаныя на канфэрэнцыі «Новая Беларусь», пра арганізацыю міжнароднага круглага стала і мэты нацыянальнага дыялёгу ў будучыні. Магчыма, гэта падштурхне дэмакратычныя сілы да зьмены стратэгіі і напаміну пра сябе, каб такія перамовы не адбываліся без уліку іх інтарэсаў. Але галоўная тэма перамоваў будзе Украіна, а не Беларусь.

— Што можна чакаць беларусам унутры краіны і за мяжой?

— Пакуль нічога канкрэтнага чакаць не трэба. Спачатку трэба ўбачыць, ці будуць перамовы разблякаваныя. Калі будзе дасягнутае перамір’е і спыненьне агню, рызыка ўцягваньня Беларусі ў вайну паменшыцца. Гэта мінімум, які можна чакаць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Уладзімер Жыгар: «Мы робім усё, каб Шынвізэ быў прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасьці»

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Your browser doesn’t support HTML5

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.