Ужо сёньня: 185 гадоў таму цар Мікалай I забараніў выкарыстоўваць назвы «Беларусь» і «Літва»

Колішняя сталіца Паўночна-Заходняга краю Вільня ў 2018 годзе.

Падзеі 30 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дзень у гісторыі

1812 — Клясьцiцкi бой. Трохдзённая бітва пад Клясьціцамі на Расоншчыне, у часе якой расейскія войскі генэрала Пятра Вітгенштэйна імкнуліся спыніць наступ францускіх войскаў маршала Нікаля Удзіно.

1840 — расейскі імпэратар Мікалай I выдаў указ, які забараняў афіцыйна выкарыстоўваць супольныя назвы «літоўскія» (Віленская і Гарадзенская) і «беларускія» (Віцебская і Магілёўская) губэрні. Іх загадвалася называць толькі паасобку. Менская губэрня ўжо тады называлася сама па сабе, разам зь імі склала аснову будучага бюракратычнага паняцьця «Паўночна-Заходні край».

1863 — Міністэрства ўнутраных спраў Расейскай імпэрыі забараніла друкаваць рэлігійныя і навучальныя кнігі на ўкраінскай мове. У 1876 годзе імпэратар Аляксандар II увогуле забароніць друкаваць і ўвозіць кнігі па-ўкраінску.

1937 — У СССР надзвычайныя «тройкі» НКВД атрымалі права выносіць сьмяротныя прысуды «ворагам народу».​

2020 — адбыўся самы масавы перадвыбарчы пікет Сьвятланы Ціханоўскай і аб’яднанага штабу на плошчы Бангалор у Менску. У ім удзельнічала да 70 тысяч чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1871 Віктар Чавусаў, беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст.

1917 Ціхан Кісялёў, першы сакратар ЦК КПБ у 1980–1983 гадах.

1947Арнольд Шварцэнэгер, амэрыканскі кінаактор і палітык.

Арнольд Шварцэнэгер

1948 Захар Шыбека, беларускі і ізраільскі гісторык, прафэсар. Нарадзіўся 30 ліпеня 1948 году ў вёсцы Асінаўка Беліцкага сельскага савету Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці.


Захар Шыбека

1958 Сяргей Рассадзін, гісторык, археоляг і геральдыст.

У памяці

1898Ота фон Бісмарк, нямецкі палітык, дзяржаўны дзяяч.

Ота фон Бісмарк

1982 — ​ Яўген Шабан, паэт, драматург.

2007 Мікелянджэлё Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр.

Мікелянджэлё Антаніёні

2007Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр.

Інгмар Бэргман

2014Уладзімер Дашук, беларускі кінарэжысэр.

2017Раман Сашчанка, сустваральнік беларускага гурту «ЛСП».