Ужо сёньня: 11 гадоў таму над Данбасам зьбілі малайзійскі «Боінг»

Інсталяцыя ў Нідэрдяндах на акцыі памяці загінулых пасажыраў і чальцоў экіпажу рэйсу MH-17

Дата дня

17 ліпеня 2014 году, над Данбасам быў зьбіты малайзійскі авіялайнэр: загінулі 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу.

Суд у Гаазе ў выніку прыйшоў да высновы, што самалёт «Boeing» MH-17 зьбілі ракетай з комплексу «Бук», запушчанай з боку Першамайскага, якое кантралявалі падкантрольныя Расеі сілы з так званай «ДНР». 17 лістапада 2022 году суд завочна прызнаў Ігара Гіркіна (Стралкова) і яго падначаленых Сяргея Дубінскага і Леаніда Харчанку вінаватымі і датычнымі да зьнішчэньня самалёта «Boeing» MH17 і забойства 298 чалавек. Яшчэ аднаго абвінавачанага Алега Пулатава прызналі невінаватым.

Расея лічыць, што судовы працэс па справе аб катастрофе MH17 «быў заснаваны на палітычнай замове».

Дзень у гісторыі

1570 — у Вільні заснавалі езуіцкі калегіюм.

1918 — у Маскве пачаўся Ўсерасейскі зьезд уцекачоў зь Беларусі.

1918 — забіты разам зь сям’ёй Мікалай II, расейскі імпэратар.

1924 — увялі новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне Беларускай ССР на акругі, раёны і сельсаветы, тэрыторыя БССР была падзеленая на 10 акругаў (Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Аршанская, Полацкая, Слуцкая), на 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.

1936 — у Гішпаніі пачаўся вайсковы путч супраць рэспубліканскага ўраду, які перарос у трохгадовую грамадзянскую вайну і завяршыўся прыходам да ўлады Франсіска Франка.

Франсіска Франка выступае з прамовай у Більбао, 1939

1940 — савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Латвіі.

1941 — арганізавалі генэральную акругу «Беларусь», якая разам з генэральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад нацысцкага рэйхскамісарыяту «Остлянд».

1942 — пачалася Сталінградзкая бітва.

1945 — пачалася Патсдамская канфэрэнцыя.

1992 — славацкія дэпутаты прагаласавалі за выхад са складу Чэхаславаччыны і ўтварэньне сувэрэннай дзяржавы, што і адбылося 1 студзеня 1993 году.

2022 — у цэнтры Варшавы адкрыўся «Музэй вольнай Беларусі».

У гэты дзень нарадзіліся

1796Ян Чачот, беларускі і польскі паэт і фальклярыст. У 1818 годзе стаў сябрам тайнага таварыства філяматаў. Пасьля выкрыцьця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаваньняў у 1823 годзе зьняволены ў Віленскай турме, потым сасланы на Ўрал. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца ў Беларусь.

1893Аляксандар Венгерка, актор, рэжысэр, пэдагог, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага польскага тэатра БССР.

1917 Сяргей Баткоўскі, беларускі архітэктар. Асноўныя працы ў Менску: будынак паліграфкамбінату ім. Я. Коласа, корпус гадзіньнікавага заводу, павільён ВДНГ (цяпер зьнесены), рэканструкцыя стадыёну «Дынама».

1937Георгі Таразевіч, дзяржаўны дзеяч Беларусі, старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР (1985—1989), намесьнік старшыні прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР (1986—1989).

1954 Ангела Мэркель, нямецкі палітык, былая канцлерка Нямеччыны.

1959Барыс Пятровіч, беларускі празаік, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2011—2021), рэдактар часопісу «Дзеяслоў» (2002—2023).

Барыс Пятровіч

У гэты дзень памерлі

1399 Ядвіга Анжуйская, каралева польская, пасьля Крэўскай уніі была ў шлюбе з Уладзіславам Ягайлам. Яна памерла падчас родаў, не пакінуўшы Ягайлу нашчадкаў

2000 Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтка і перакладчыца.

2018 Кірыла Насаеў, беларускі хормайстар, музыказнаўца і пэдагог. Стварыў камэрны мужчынскі хор «Унія».

Кірыла Насаеў