Дзень у гісторыі
1496 — Горадня атрымала поўнае магдэбурскае права.
Горадня, Стары замак
1660 — войска Міхаіла Казіміра Паца вызваліла Вільню. Што праўда, маскоўскі гарнізон схаваўся ў віленскіх замках і капітуляваў толькі 3 сьнежня 1661 году.
1705 — у Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётра І забіў 5 манахаў-базыльянаў.
Сафійскі сабор у Полацку
1920 — армія РСФСР заняла Менск пасьля адступленьня польскай арміі, гэты дзень да Другой сусьветнай вайны адзначаўся як Дзень вызваленьня Беларусі ад «белапалякаў».
1933 — у Менску адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі будынку Менскай Опэры. Падзея была прымеркаваная да галоўнага на той час дзяржаўнага сьвята — Дня вызваленьня Менску ад белапалякаў (1920), што адзначаўся як своеасаблівы Дзень незалежнасьці. Назву «11 ліпеня» насілі многія вуліцы, прадпрыемствы і калгасы.
Беларускі тэатар апэры і балету, Менск
1993 — у Магілёве адкрыўся першы фэстываль хрысьціянскай духоўнай музыкі «Магутны Божа».
Фэстываль «Магутны Божа», 1993 год. Віктар Роўда і зводны хор выконваюць на фэстывалі гімн Арсеньневай і Равенскага «Магутны Божа»
1995 — выйшаў першы нумар газэты «Народная воля».
1995 — войска басьнійскіх сэрбаў захапіла Срэбраніцу. У наступныя дні ў горадзе і ваколіцах салдаты забілі больш за 8 тысяч мусульманскіх мужчын і хлопчыкаў.
2023 — у шпіталі БСМП ў Горадні памёр палітвязень Алесь Пушкін, і грамадзкі дзяяч, яго пры сьмерці прывезьлі ў шпіталь з турмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У шпіталі памёр палітзьняволены мастак Алесь Пушкін2023 — улады дэмантавалі памятны знак паўстанцам 1863-1864 гадоў з будынку Гарадзенскага чыгуначнага вакзалу.
Памятны знак паўстанцам 1863-1864 гадоў пры горадзенскім чыгуначным вакзале, архіўнае фота
У гэты дзень нарадзіліся
1745 — Юзаф Вінцэнт Плятэр, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1911 — Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.
1932 — Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, пэдагог, народны мастак Беларусі. Аўтар помнікаў Янку Купалу ў Менску і бюсту Купалы, усталяванага ў Араў-парку Нью-Ёрку.
Рыгор Барадулін і Анатоль Анікейчык, фота Яўгена Коктыша
1934 — Віктар Вуячыч, беларускі эстрадны сьпявак, народны артыст Беларусі.
У памяці
1982 — Мэша Сэлімавіч, вядомы югаслаўскі пісьменьнік, адзін з найвыбітнейшых празаікаў ХХ ст. ва Ўсходняй Эўропе, аўтар раману «Дэрвіш і сьмерць».