Ужо сёньня: 30 гадоў таму зьнялі мяжу паміж Беларусьсю і Расеяй

Цырымонія ліквідацыі мяжы паміж Беларусьсю і Расеяй. Расейскі прэм'ер Віктар Чарнамырдзін і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, 26 траўня 1995

Падзеі 26 траўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

У 1995 годзе пасьля рэфэрэндуму ў Беларусі Аляксандар Лукашэнка і тагачасны прэм’ер-міністар Расеі Віктар Чарнамырдзін на беларуска-расейскай мяжы зьнесьлі сымбалічны шлягбаўм і пасадзілі на ягоным месцы бярозку. З таго часу на беларуска-расейскай мяжы калі і зьяўляўся кантроль, то на кароткі час у пэрыяд крызісаў у міждзяржаўных стасунках.

У гэты дзень

1865 — капітуляцыя апошніх частак арміі Поўдня пад кіраўніцтвам генэрала Сьміта, канец Грамадзянскай вайны ў ЗША.

Грамадзянская вайна ў ЗША

1926 — пачатак дзейнасьці ў БССР літаратурнага аб’яднаньня «Ўзвышша».

1926 — заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, адукацыйна-асьветная ўстанова ў Вільні і Варшаве

Літаратурнае аб’яднаньне «Ўзвышша». Першы рад: Я.Пушча, А.Бабарэка, У.Дубоўка, К.Чорны, З.Бядуля, К.Крапіва. Другі рад: М.Лужанін, С.Дарожны, А.Адамовіч, Т.Кляшторны, У.Жылка, В.Шашалевіч, П.Глебка.

1991 — у Грузіі адбыліся прэзыдэнцкія выбары, на якіх перамог Зьвіяд Гамсахурдыя.

Зьвіяд Гамсахурдыя (у цэнтры)

1991 — у Менску ўтварылася Міжнародная асацыяцыя беларусістаў.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Ізраілем.

У гэты дзень нарадзіліся

1265 — Дантэ Аліг’еры, флярэнтыйскі паэт, адзін з заснавальнікаў літаратурнай італьянскай мовы, аўтар знакамітай «Боскай Камэдыі», багаслоў, палітычны дзеяч.

1909 — Часлаў Ханяўка, беларускі грамадзкі дзеяч.

1910 — Эдзі Рознэр, джазавы трубач і кампазытар, кіраўнік Дзяржаўнага джазавага аркестру БССР.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

10 фактаў пра джазмэна Эдзі Рознэра, які зрабіў зь Беларусі джазавую рэспубліку

1926 — Ільля Курган, беларускі актор, дыктар радыё, пэдагог, заслужаны артыст Беларусі.

У памяці

1339 — памерла Альдона, каралева польская, дачка Гедыміна, вялікага князя літоўскага.

1863 — у баі з рэгулярным расейскім войскам каля вёскі Парэчча на Дзісеншчыне загінуў паўстанцкі камісар Дзісенскага павету Генрык Дмахоўскі, скульптар, удзельнік вызвольных паўстаньняў 1831 і 1863–1864 гадоў.

1873 — Міхаіл Дзьмітрыеў, этнограф, фальклярыст, пэдагог у Наваградку і Горадні.

1876 — Францішак Палацкі, чэскі гісторык, адзін з заснавальнікаў чэскага нацыянальнага руху.

Надпіс на помніку Палацкаму ў Празе: «Свайму абуджальніку і правадыру ўваскрослы народ»

1942 — падчас перастрэлкі на вуліцы ў Менску забіты рэдактар падпольнай газэты «Звязда» Уладзімер Амельянюк.

1976 — Марцін Гайдэгер, нямецкі філёзаф.

1977 — Янка Пачопка, дзяяч нацыянальнага руху, пісьменьнік, фальклярыст, аграном.

1994 — Леў Голуб, кінарэжысэр, народны артыст Беларусі.

2017 — Зьбігнеў Бжазінскі, амэрыканскі палітоляг, сацыёляг і дзяржаўны дзеяч польскага паходжаньня.

2022 — Янка Запруднік, грамадзкі дзяяч, гісторык, журналіст Радыё Свабода.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Ягоным сэрцам была Беларусь». Някляеў, Гардзіенка, Вячорка пра Янку Запрудніка