Хроніка перасьледу 19 траўня: акаўнт беларускага выдавецтва ў Лёндане прызналі «экстрэмісцкім»

Суд у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Суд прызнаў «экстрэмісцкім» інстаграм-акаўнт беларускага выдавецтва ў Лёндане Skaryna Press

Суд Маладачанскага раёну Менскай вобласьці прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Instagram-акаўнт беларускага выдавецтва ў Лёндане @skarynapress. Гэта вынікае з абноўленага сьпісу на сайце Міністэрства інфармацыі, піша «Мэдыязона».

Акрамя гэтага ў сьпіс трапіў акаўнт @mara_freedom_belarus, што належыць аб’яднаньню, якое дапамагае ўцекачам зь Беларусі ў Нямеччыне.

Таксама «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі TikTok-акаўнт «svetlogorsk_freedom Светлагорск» і ангельскамоўны акаўнт Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня ў сацыяльнай сетцы Х.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 6 траўня: на Ніну Багінскую завялі крымінальную справу за адзіночныя пікеты