Некалькі вуліц Менску назвалі ў гонар вядомых архітэктараў

Будаўніцтва ў раёне менскага Парку Чалюскінцаў

Адпаведнае рашэньне прыняў Менскі гарадзкі савет дэпутатаў.

Некалькі вуліц атрымалі назвы ў новых кварталах комплексу жылой забудовы «Ўтульны» непадалёк сталічнага Парку Чалюскінцаў у раёне вуліц Парніковай, Падлеснай, Аннаева.

У рашэньні, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, гаворыцца:

  • праектаванай вуліцы № 1 — імя галоўнага архітэктара Менску (1974–2002) Юрыя Грыгор’ева;
  • праектаванай вуліцы № 2 — імя галоўнага архітэктара Менскпраекту (1954–1984) Людмілы Гафо;
  • праектаванай вуліцы № 3 — імя архітэктара, аднаго са стваральнікаў пасьляваеннай пляніроўкі сталіцы Міхаіла Парусьнікава;
  • праектаванай вуліцы № 4 — імя галоўнага архітэктара Менску (1947–1960) Льва Мацкевіча;
  • праектаванай вуліцы № 5 — імя заслужанага архітэктара Беларусі (1980) Віктара Анікіна;
  • сквэру ў межах вуліц Кальварыйскай — Максіма Танка — Ціміразева — «сквэр 80-годзьдзя Перамогі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд ЭЗ пакінуў у сіле санкцыі супраць кампаніі, якая будавала комплекс «Менск-Сьвет»


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацька Мінай і Грамыка. У Менску імёнамі савецкіх дзеячаў назвалі вуліцы