Пракуратура Менскай вобласьці накіравала ў Менскі абласны суд справу паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК («спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Пра гэта паведаміў старшы пракурор аддзелу пракуратуры Менскай вобласьці Валеры Мядзел.
Паводле вэрсіі сьледзтва, жанчына нібыта «аказвала спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці экстрэмісцкіх фармаваньняў Dissidentby, ПЦ «Вясна» і «Лісты Салідарнасьці Беларусь 2020».
Яна зрабіла ня менш як 70 грашовых пераводаў на агульную суму каля 600 рублёў на адрас 54 чалавек, якія знаходзяцца ў зьняволеньні «за ўчыненьне злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці».
З 2020 году ўлады Беларусі выкарыстоўваюць абвінавачваньні ў экстрэмісцкай дзейнасьці і сьпіс экстрэмісцкіх арганізацыяў для масавых рэпрэсіяў і барацьбы з іншадумствам.