Стала вядома аб адмове на самалёце «Белавія» сыстэмы папярэджаньня сутыкненьняў у паветры. Борт вяртаўся з Масквы

Самалёт «Белавія». Архіўнае фота

Позна ўвечары 16 сакавіка на самалёце «Белавія», які выконваў рэйс з Масквы ў Менск, адмовіла сыстэма TCAS — гэтая сыстэма аглядае прастору вакол самалёту і папярэджвае аб імавернасьці сутыкненьня зь іншымі паветранымі суднамі.

Як паведамляе Telegram-канал @aviaincident, аб гэтым а 23:28 маскоўскага часу паведаміў экіпаж, калі самалёт быў на вышыні 26900 футаў на поўдзень ад Ржэва.

Камандзір экіпажу ўхваліў рашэньне працягваць палёт, а 0:35 самалёт прызямліўся ў Менску, дапамога па прыбыцьці не спатрэбілася.

Самалёт ERJ-175 выконваў рэйс BRU916 з маскоўскага аэрапорту «Шарамецьева» ў Менск.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская выведка: праз санкцыі небясьпека палётаў цывільнай авіяцыі Расеі павялічылася ўтрая


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З пачатку году на самалётах, якія ляталі з Расеі ў Менск, адбылося ня менш за 23 інцыдэнты, зьвязаныя зь бясьпекай палётаў