Поп-зорка Кэці Пэры паляціць у космас у складзе жаночага экіпажу

Кэці Пэры

Амэрыканская поп-зорка Кэці Пэры адправіцца ў космас на ракеце New Shepard кампаніі Blue Origin у складзе жаночага экіпажу.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Да сьпявачкі далучацца нявеста ўладальніка Blue Origin Джэфа БэзасаЛарэн Санчэс, вядучая CBS Гейл Кінг, былая супрацоўніца NASA Аіша Боу, актывістка руху за грамадзянскія правы Аманда Нгуен і кінапрадусарка Кэрыян Флін.

Кампанія Blue Origin заявіла, што гэта першы касьмічны палёт у складзе выключна жаночага экіпажу з часоў адзіночнага палёту Валянціны Церашковай у 1963 годзе.

Blue Origin заявіла, што палёт адбудзецца ўвесну сёлета.

Палёт на ракеце New Shepard звычайна доўжыцца каля 11 хвілін. Карабель цалкам аўтаномны — гэта значыць, што ў ім няма пілётаў.

Ларэн Санчэс абвясьціла пра свой плян палёту з жаночым экіпажам на ракеце Blue Origin у 2023 годзе, сказаўшы, што кампанія «пракладае шлях для жанчын».

Сам Джэф Бэзас адправіўся ў першы пілятаваны палёт кампаніі ў 2021 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская касманаўтка Васілеўская вярнулася ў Менск. Лукашэнка прысвоіў ёй званьне Героя Беларусі