Гэты дзень у гісторыі
1566 — пастановай Віленскага сойму ўведзены ў дзеяньне другі Статут ВКЛ.
1581 — створаны Трыбунал ВКЛ.
1810 — Абхазія ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі (17 лютага паводле старога стылю).
1896 — Антуан Анры Бэкерэль адкрыў радыяактыўнасьць.
1918 — аднавіўся выхад газэты «Дзяньніца» — першай савецкай газэты на беларускай мове.
1922 — замест скасаванай надзвычайнай камісіі (ЧК БССР) створана дзяржаўная палітычная ўправа (ГПУ БССР). У 1934 годзе ГПУ зьменіць НКВД БССР.
2005 — у Беларусі пачаўся агульнанацыянальны страйк прадпрымальнікаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1810 — Фрыдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.
Фрыдэрык Шапэн
1917 — Фёдар Шмакаў, актор, народны артыст Беларусі.
1904 — Глен Мілер, знакаміты амэрыканскі музыка і кіраўнік эстраднага аркестру.
1926 — Барыс Стральцоў, журналіст, «кароль нарысу», выкладчык журфаку.
1929 — Еўдакія Лось, паэтка.
Помнік Еўдакіі Лось у Віцебску
1936 — Лідзія Савік, літаратуразнаўца, дасьледніца літаратуры беларускай эміграцыі.
1948 — Анатоль Сідарэвіч, гісторык, літаратуразнаўца, палітык.
Анатоль Сідарэвіч
У памяці
1933 — Уладзімер Жылка, паэт. Памёр у ссылцы ад сухотаў.
Уладзімер Жылка
1937 — Юдаль Пэн, мастак, настаўнік Марка Шагала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 фактаў пра настаўніка Шагала Юдаля Пэна, які скардзіўся на хамскае абыходжаньне Масквы1960 — Віктар Шутовіч, каталіцкі сьвятар, публіцыст, вязень ГУЛАГу.
2014 — Леанід Левін, архітэктар мэмарыяльных комплексаў, помнікаў і станцыяў мэтро..
Леанід Левін
2019 — Жарэс Алфёраў, фізык, нобэлеўскі ляўрэат, ураджэнец Беларусі.