«ПіК Свабоды». Каму муляе Пагоня? Літоўскі і беларускі гісторыкі

Аляксандар Пашкевіч, Русьціс Камунтавічус. Каляж

Амаль 70 грамадзкіх дзеячоў Літвы накіравалі ліст прэзыдэнту Гітанасу Наўседу, у Міністэрства замежных спраў і ў Сейм з заклікам забараніць выкарыстаньне сымбалю «Пагоня» як на пашпартах, якія зьбіраецца выпускаць беларуская апазыцыя, так і ў любой іншай форме ў афіцыйным кантэксьце.

Пра канфлікт на гістарычнай глебе ў эфіры Свабоды разважаюць літоўскі гісторык Русьціс Камунтавічус і беларускі гісторык Аляксандар Пашкевіч.

Камунтавічус: «Мяне ў гэтым лісьце зьдзівіла нават не сытуацыя з Пагоняй, бо такое гучала і раней. Мяне ўразіла тое, што яны раяць увесьці цэнзуру на гісторыю ў Літве. Яны прапануюць канон гісторыі Літвы, увесьці праз закон, каб памяць пра ВКЛ была кананізаваная, пастаўленая ў рамкі. Мне гэта нагадала як у 2020 годзе Пуцін прапанаваў законы, якія мусілі мяняць Канстытуцыі. Яны таксама ўсталёўвалі „гістарычную праўду“. І мне гэта нагадала тое ж. Дзіўна, што там падпісаліся і гісторыкі. Што датычыць Пагоні. Літва была адной зь першых краін, якія прызналі БНР з Пагоняй. Калі ў 1991-м узьнікла Рэспубліка Беларусь, была Пагоня і мы яе прызналі. Калі прыйшоў Лукашэнка, мы прызналі яго незаконным. І акурат ён зьмяніў герб».

Пашкевіч: «Я пагаджуся з Русьцісам Камунтавічусам, што прычына гэтага ліста ў тым, што яго аўтары ня любяць беларусаў. І яны бачаць у беларусах ірацыянальную небясьпеку. Яны не задумваюцца наконт стратэгічных мэтаў, ці патрэбныя ім беларусы, якія шануюць гісторыю, у тым ліку ВКЛ. Яны ня хочуць разьбірацца ў нашых праблемах, а глядзяць на ўсё са свайго эгаістыснага і нацыяналістычнага пункту гледжаньня. Я асабіста ў Літве не сустракаюся зь нейкай варожасьцю ад літоўцаў. Ня ўсё так кепска, як можа падацца зь ліста. Такія людзі ёсць, але каб гэта была нейкая мэйнстрымная думка, то гэта ня так».

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Your browser doesn’t support HTML5

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.