Дзяніс Івашын правёў 15 дзён у ШЫЗА жодзінскай турмы

Дзяніс Івашын

Турэмная адміністрацыя працягвае зьдзекавацца з палітвязьня.

Журналіст Дзяніс Івашын правёў 15 содняў у штрафным ізалятары турмы № 8 у Жодзіне, паведаміў прысьвечаны палітвязьню тэлеграм-канал.

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», Івашына рэгулярна кідаюць у штрафны ізалятар.

Таксама ад Дзяніса прыйшла паштоўка, датаваная 19 лютага.

Ад жонкі палітвязьня была інфармацыя, што Дзяніса ў турме дадаткова ўціскаюць за беларускую мову.

Паводле зьвестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, агулам у няволі цяпер 39 прадстаўнікоў беларускіх мэдыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Вершы Дзяніса з-за кратаў — квінтэсэнцыя аптымізму і суцяшэньне нашым душам», — Вольга Івашына