Ужо сёньня: Дзень народзінаў Станіслава Булак-Балаховіча; 60 гадоў Валеру Цапкалу

Станіслаў Булак-Балаховіч.

Падзеі 22 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

22 лютага 1883 году нарадзіўся Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковы дзеяч і палітык, удзельнік збройнага змаганьня з бальшавікамі ў 1918–1920 гадах, ахвяра нацысцкай расправы.

Таксама ў гэты дзень

1387 — Ягайла выдаў другую грамату аб наданьні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнаньне.

1819 — да ЗША была далучаная Флорыда, якую Гішпанія прадала Злучаным Штатам за 5 мільёнаў даляраў.

1848 — у Парыжы пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да зрынаньня Ліпеньскай манархіі.

1946 — амэрыканскі дыплямат у Маскве Джордж Кэнан упершыню ў тэлеграме ў Дзярждэпартамэнт ЗША («доўгая тэлеграма») сфармуляваў стратэгію «стрымліваньня» ў адносінах да СССР.

Джордж Кэнан

1958 — Эгіпет і Сырыя аб’ядналіся ў супольную дзяржаву — Абʼяднаную Арабскую Рэспубліку, якая праіснавала да 1961 году.

1989 — у Беластоку заснавалі першы гурток Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (БАС).

1997 — у Менску адбыўся апазыцыйны «Марш пустых каструляў».

2014 — прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч пастановай Вярхоўнай Рады абвешчаны такім, што самаўхіліўся ад зьдзяйсьненьня канстытуцыйных паўнамоцтваў і не выконвае свае абавязкі.

Байцы самаабароны Майдану каля Вярхоўнай Рады, якая прыняла рашэньне, што Віктар Януковіч самаўхіліўся ад ажыцьцяўленьня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, 22 лютага 2014

У гэты дзень нарадзіліся

1732 — Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

Джордж Вашынгтон

1788 — Артур Шапэнгаўэр, нямецкі філёзаф.

1810 — Фрэдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.

1889 — Мікола Байкоў, беларускі мовазнаўца і пэдагог.

1899 — Уладзімер Тамашэвіч, дзяржаўны дзеяч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1903 — Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1918 — Васіль Мілаванаў, беларускі гісторык.

1939 — Яўген Ждан, тэатральны мастак, жывапісец.

1953 — Сяргей Мартынаў, беларускі дыплямат, міністар замежных спраў Беларусі.

1965 — Валер Цапкала, беларускі палітык і дыплямат.

Валер Цапкала падчас перадвыбарчай кампаніі 2020 году

У памяці

1512 — Амэрыга Вэспучы, італьянскі падарожнік, у гонар якога была названая Амэрыка.

1862 — Вінцэнт Дмахоўскі, клясык беларускага жывапісу.

1918 — Соф'я Кавалеўская, беларуская фальклярыстка, этнографка, пісьменьніца.