«Трамп паабяцаў сваім выбарнікам скончыць вайну ва Украіне, і ён будзе старацца любымі спосабамі гэта зрабіць. Вельмі важна, каб гэта было справядліва, каб гэта было на карысьць Украіны. Гэта няпросты працэс. Гэта хутка ня будзе зроблена. Калі будзе сьпешка, то гэта справа зацягнецца такім чынам, што будзе вырашацца гадамі. Я чуў заявы Трампа пра Зяленскага. Што я магу сказаць? Ён абапіраўся на інфармацыю сваёй каманды, якая ў Саудаўскай Арабіі вяла перамовы з расейцамі. Думаю, што амэрыканцы не да канца зразумелі, з кім яны маюць справу. Яны перадалі дэзынфармацыю. На Захадзе такое бывае. Гэта іншыя людзі. Яны не разумеюць, што калі ім сур’ёзна гавораць, сур’ёзныя людзі, зь перакананьнем, спасылкамі, гледзячы ў вочы і хлусяць. Заходнім людзям гэта цяжка зразумець. Небясьпечна давяраць такім дарадцам, якія не арыентуюцца ў мэнтальнасьці і псыхалёгіі тых, з кім вядуць перамовы». – сказаў Зянон Пазьняк.
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.
Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).
Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.