Ужо сёньня: дзень нараджэньня Івана Мележа

Іван Мележ з дачкой Ларысай. 1965 год

Падзеі 8 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

8 лютага 1921 году ў вёcцы Глiнiшчы Xoйнiцкaгa paёну нарадзіўся Іван Мележ — беларускі пісьменьнік, драматург, публіцыст. Народны пісьменьнік Беларусі (1972), аўтар знакамітай трылёгіі «Палеская хроніка» («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, сьнежань»).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

20 нечаканых фактаў пра Івана Мележа

Дзень у гісторыі

1649 — падчас паўстаньня Багдана Хмяльніцкага войскі Яна Радзівіла адбілі першую спробу захапіць Мазыр.

1724 — заснаваная Расейская акадэмія навук.

1943 — ліквідацыя Слуцкага гета.

У гэты дзень нарадзіліся

1810 — Іван Хруцкі, мастак, заснавальнік жанру акадэмічнага натурморту (рэчавіду) у беларускім жывапісе.

Фрагмэнт карціны «Партрэт невядомай з кветкамі і фруктамі» (Іван Хруцкі, 1896) і фрагмэнт купюры ў 1000 беларускіх рублёў

1828 — Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік, заснавальнік жанру навуковай фантастыкі.

1834 — Дзьмітры Мендзялееў, расейскі хімік.

Дзьмітры Мендзялееў

1886 — Васіль Дружчыц, беларускі гісторык, ахвяра сталінізму.

1893 — Антон Неманцэвіч, сьвятар, уніяцкі экзарх, ахвяра нацызму.

1914 — Валянцін Таўлай, беларускі паэт, літаратуразнаўца, заходнебеларускі дзеяч.

1929 — Леанід Лыч, беларускі гісторык.

Леанід Лыч, 2012

1947 — Міхась Кенька, літаратуразнаўца і перакладнік.

1949 — Сяргей Гаек, кіраўнік грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Архімандрыт Сяргей Гаек, Прага, 2016

У памяці

1587 — Марыя Ст’юарт, каралева Шатляндыі (пакараная сьмерцю).

1909 — Мечыслаў Карловіч, польскі кампазытар і дырыжор, родам зь Вішнева на Смаргоншчыне.

1921 — Пётра Крапоткін, расейскі рэвалюцыянэр, тэарэтык анархізму.

1938 — Мікалай Гуткоўскі, юрыст, распрацоўнік праўнай тэрміналёгіі (расстраляны НКВД).