Хроніка 6 сьнежня: у Жлобіне пакаралі падлетка, які сарваў дзяржаўны сьцяг

Суд у Жлобіне, архіўнае фота

Падлетак сарваў дзяржаўны сьцяг і атрымаў год «хатняй хіміі»

Судом Жлобінскага раёну за зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў (арт. 370 Крымінальнага кодэксу) асуджаны навучэнец мясцовага каледжа Канстанцін Ц., паведаміла «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, судзьдзя Сьвятлана Андрэева прысудзіла хлопцу адзін год абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Суд адбыўся 4 лютага, і не ў будынку Жлобінскага суду, а ў актавай залі дзяржаўнага мэталюргічнага каледжу, дзе ён навучаецца.

Пра ўчынак Ціхамірава вядома, што ён залез на дах гіпэрмаркета «Эўраопт» і зьняў адтуль дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг, а пазьней выкінуў яго ў сьметніцу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 лютага: падлетка з Ваўкавыску асудзілі за зрэзаны дзяржаўны сьцяг; у Мёрах і Паставах суды за «экстрэмізм»