Стваральнік канала «Беларускі Гаюн» Антон Матолька паведаміў 5 лютага, што невядомыя атрымалі доступ да чату з ботам праекту.
«Беларускі Гаюн» — гэта незалежны маніторынгавы праект, які адсочвае вайсковую актыўнасьць на тэрыторыі Беларусі. Як гэта стала магчымым і якія лічбавыя рэкамэндацыі могуць абараніць у сучасных беларускіх рэаліях?
Інтэрвію з экспэртам у лічбавай бясьпецы Мікалаем Кванталіяні.
- «Беларускі Гаюн» атрымаў вядомасьць дзякуючы апэратыўным і дакладным зьвесткам аб перамяшчэньні расейскіх і беларускіх войскаў.
- Адна з ключавых асаблівасьцяў праекту — актыўны ўдзел грамадзян унутры Беларусі. Беларусы, знаходзячыся ў розных частках краіны, перадавалі інфармацыю пра вайсковую тэхніку, авіяпералёты, чыгуначныя перавозкі і іншыя перамяшчэньні арміі. Гэта дазваляла праекту хутка зьбіраць і аналізаваць дадзеныя, робячы іх даступнымі для грамадзкасьці, журналістаў і аналітыкаў.
- Раней беларускія ўлады прызналі тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» экстрэмісцкім фармаваньнем. На гэты момант у канале каля 345 тысяч падпісчыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Матолька: бот тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн» узламалі