«ПіК Свабоды». «У „нізкі статус“ спэцыяльна накіроўваюць вядомых людзей»

Праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка; блогер, былы палітвязень Вадзім Ермашук. Ілюстрацыйны каляж.

Што цяпер можа адбывацца з Палінай Шарэндай-Панасюк? Празь якія выпрабаваньні і зьдзекі праходзяць палітвязьні за кратамі і па вызваленьні? Чаму жыцьцё вязьняў і палітвязьняў «зь нізкім сацыяльным статусам» за кратамі застаецца адной з найбольш закрытых тэмаў у беларускім грамадзтве?

Пра гэта ды іншае ў жывым этэры «ПіК Свабоды» на ютуб-канале Свабода Premium гаворым з блогерам, былым палітвязьнем Вадзімам Ермашуком (Вадзімаці), які расказаў, як сядзеў у Бабруйскай папраўчай калёніі ў так званым «нізкім сацыяльным статусе», а таксама з праваабаронцам, былым палітвязьнем Леанідам Судаленкам.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Your browser doesn’t support HTML5

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.