Допіс Крапіневіч выдаліла яшчэ ў тым жа годзе, але нядаўна скрыны таго паста апублікавала прарасейская актывістка Вольга Бондарава. Пасьля гэтага Тацянай зацікавіліся сілавікі.
«Яны прыходзілі ў школу, але я была ў шпіталі. Я даведалася, што Бондарава напісала на мяне данос у ГУБАЗіК, і пасьля гэтага я прыняла рашэньне зьехаць зь Беларусі. Пасьля мне дасылалі запрашэньне даць паказаньні праз Viber, але я была ўжо не ў Беларусі. Пазьней мне гэтаксама выслалі пратакол, і там была гаворка пра пікетаваньне ў сацсетках», — кажа Тацяна Крапіневіч.
Пра лёс суду жанчына ня ведае. Яна згадвае, што раней зь ёю праходзілі прафіляктычныя размовы. Сілавікі правяралі тэлефон, падпіскі ў сацсетках, званкі.
«У мяне былі кантакты сяброў з Украіны, дык яны абвінавацілі мяне ў працы на спэцслужбы Ўкраіны. Я ім тлумачыла, што гэтыя званкі былі ў 2019 годзе. Такія размовы адбываюцца па ўсёй Беларусі, такое было з многімі маімі калегамі», — кажа Тацяна Крапіневіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Я не вучыла дзяцей хадзіць шыхтом». Размова з настаўніцай Тацянай Крапіневіч, якая зьехала з краіны праз даносы Бондаравай