Дата дня
29 студзеня 1884 году нарадзіўся Антон Луцкевіч, палітык і грамадзкі дзеяч, гісторык, ідэоляг беларускага нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 фактаў пра Антона Луцкевіча, стваральніка БНР і прыхільніка Леніна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Правілы жыцьця Антона ЛуцкевічаТаксама ў гэты дзень
1864 — у Вільні жандары схапілі Кастуся Каліноўскага.
1886 — Карл Бэнц запатэнтаваў аўтамабіль з рухавіком унутранага згараньня.
1919 — Кангрэс ЗША прыняў 18-ю папраўку да Канстытуцыі, якая забараняла вытворчасьць, перавозку і продаж сьпіртовых напояў. У краіне быў уведзены «сухі закон», які праіснаваў да 1933 году.
1922 — у Менску створаны Інстытут беларускай культуры, які пазьней рэарганізуюць у Акадэмію Навук.
1924 — заснаваны Бярэзінскі запаведнік.
Бярэзінскі біясфэрны запаведнік, фота Сяргея Плыткевіча
1946 — атрад «Бурага» забіў у Залешанах на Беласточчыне 16 чалавек — мірных жыхароў. Сярод іх былі жанчыны і дзеці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забойцы і ахвяры. Факты пра «выклятых жаўнераў», якія ў 1946 годзе забівалі і палілі беларусаў БеласточчыныУ гэты дзень нарадзіліся
1720 — Францішак Багамолец, драматург і выдавец.
1856 — Аляксандар Брукнэр, мовазнаўца і гісторык культуры.
1860 — Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік.
1866 — Рамэн Ралян, францускі празаік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1878 — Уладзімер Самойла, дзеяч беларускага адраджэньня.
Уладзімер Самойла і Антон Луцкевіч. 1930-я гг.
1884 — Антон Луцкевіч, палітык і грамадзкі дзеяч, гісторык, ідэоляг беларускага нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Правілы жыцьця Антона Луцкевіча1924 — Арцём Баханькоў, мовазнавец.
1956 — Сяргей Бароўскі, футбаліст менскага «Дынама».
1965 — Уладзіслаў Ахроменка, пісьменьнік, кінасцэнарыст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе захопніцкія войны пачынаюць тэлевядоўцы і культуролягі. А заканчваюць расстрэльныя каманды», — Ахроменка1962 — Вольга Такарчук, польская пісьменьніца, эсэістка, аўтарка сцэнарыяў, паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2019 год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці прабачаць палякі сваёй набэлістцы. Максімюк пра Вольгу ТакарчукУ памяці
1963 — Робэрт Фрост, амэрыканскі паэт.
1969 — Ален Далес, амэрыканскі дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў і пяты дырэктар ЦРУ.
2008 — Кастусь Акула, пісьменьнік, журналіст, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі й Канадзе.
Кастусь Акула
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Згадка пра Кастуся Акулу