Кіраўніца Эўрапарлямэнту: Заўтрашнія выбары ў Беларусі — фікцыя

Прэзыдэнтка Эўрапейскага парлямэнта Рабэрта Мэтсаля

Фікцыяй назвала прызначаныя на 26 студзеня прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прэзыдэнтка Эўрапейскага парлямэнту (ЭП) Рабэрта Мэтсаля.

«Маё пасланьне народу Беларусі: трымайцеся, мы вас падтрымліваем, час дыктатуры скончыцца. Дэмакратыя пераможа», — напісала яна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская падзякавала кіраўніцы Эўрапарлямэнту.

«Дзякуй, што падтрымалі народ Беларусі. Ваша салідарнасьць нагадвае нам, што дэмакратыя пераможа, і беларусы зоймуць годнае месца ў сям’і свабодных народаў Эўропы», — адрэагавала Ціханоўская на паведамленьне кіраўніцы Эўрапарлямэнту.

22 студзеня ЭП прыняў рэзалюцыю, у якой гаворыцца пра непрызнаньне электаральнай працэдуры ў Беларусі і легітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі. Дакумэнт падтрымалі 567 з 658 эўрапарлямэнтарыяў, што ўзялі ўдзел у галасаваньні, 25 выступілі супраць, 66 устрымаліся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Выбарчы» вечар са Свабодай — 26 студзеня на YouTube

Сёмыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 году (датэрміновае галасаваньне пачалося 21 студзеня і працягвалася пяць дзён).