У «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 чалавекі

Ілюстрацыйнае фота

11 студзеня Міністэрства ўнутраных справаў зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленьне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», сярод іншых, у сьпіс дадалі магілёўскага футбольнага фаната Сяргея Ціханава, IT-спэцыяліста Чэслава Герасімовіча, асуджаную за салідарнасьць Тацьцяну Сьцёпу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэжым помсты за «здраду». Колькі былых сілавікоў трапілі за краты з палітычных матываў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі ў Беларусі палітвязьняў? Аналіз лічбаў праваабаронцаў