Так званая выбарчая кампанія ў Беларусі мінае практычна незаўважна. Нават ва ўмовах масавых рэпрэсій і поўнага кантролю сытуацыі ў краіне ўлады неахвотна нагадваюць грамадзтву, што ў краіне павінны адбывацца выбары прэзыдэнта.
Які разьлік уладаў на гэтую кампанію і ці зьменіцца нешта пасьля 26 студзеня? Пра стратэгію ўладаў і дэмакратычных сілаў разважае палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман.