Акрамя таго, цяжка параненых — 41 чалавек, 86 з сур’ёзнымі траўмамі знаходзяцца ў шпіталях. 78 атрымалі лёгкія пашкоджаньні, піша Bild.
Агулам ад машыны, якая ўрэзалася ў натоўп на кірмашы, пацярпелі каля 200 чалавек.
Затрыманы кіроўца аўтамабіля, які аказаўся 50-гадовым выхадцам з Саудаўскай Арабіі, меў пастаянны від на жыхарства ў Нямеччыне і працаваў лекарам, паведамляе Focus Online.
Як піша Der Spiegel, ён псыхіятар паводле адукацыі і прыехаў у краіну ў 2006 годзе, атрымаўшы статус уцекача, бо на радзіме яму нібыта «пагражалі сьмерцю за адыход ад ісламу». У 2016 годзе ён атрымаў у ФРГ палітычны прытулак.
Талеб А. быў актыўны ў сацсетках. У прыватнасьці, даваў парады жанчынам з Саудаўскай Арабіі, як ім уцячы з гэтай краіны. Акрамя таго, меў уласны сайт пра палітычны прытулак у Нямеччыне. Паводле СМІ, ён крытычна выказваўся пра іслам і апасаўся ісламізацыі Нямеччыны.
Пра матыў нападніка пакуль невядома, ідзе сьледзтва.
Паводле пазьнейшай інфармацыі, першасны тэст на наркотыкі Талеба А. даў станоўчы вынік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Магдэбургу аўтамабіль уехаў у натоўп на калядным рынку. Есьць ахвяры
Міністэрства ўнутраных спраў Саксоніі заявіла, што ня бачыць канкрэтнай пагрозы для іншых кірмашоў у рэгіёне, бо нападнік быў адзінцом. Супрацоўнікі паліцыі будуць шчыльна супрацоўнічаць з муніцыпалітэтамі і арганізатарамі кірмашоў для паляпшэньня бясьпекі.