Як удакладняецца, гэта будзе тычыцца працы аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў і мэтрапалітэну.
У Менску 26 студзеня 2025 году ўсе віды гарадзкога грамадзкага транспарту будуць аказваць свае паслугі бясплатна. Такое рашэньне ўхвалілі дэпутаты на 8-й сэсіі Менскага гарадзкога Савету дэпутатаў, перадае БЕЛТА.
Выбары прэзыдэнта Беларусі адбудуцца 26 студзеня. Перад гэтым будзе датэрміновае галасаваньне. А перад гэтым, з 1 па 25 студзеня 2025 году, — перадвыбарная агітацыя.
Рэгістрацыя кандыдатаў у ЦВК чакаецца 23 сьнежня.
Пасьля 1996 году ніводныя выбары і рэфэрэндумы не былі прызнаныя міжнароднай супольнасьцю.
Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў за мяжой называюць тое, што адбываецца, «спэцапэрацыяй для ўтрыманьня ўлады», праваабаронцы зьвяртаюць увагу на імітаваньне канкурэнцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Выбары без магчымасьці выбіраць. Імітацыя, даведзеная да абсурду