Пасланьнік ААН у Сырыі: Патрэбны пераходны пэрыяд і новыя законы

Спецпрадстаўнік Генэральнага сакратара ААН па Сырыі Гэйр Пэдэрсан (зьлева) і Абу Мухамад аль-Джуляні

Спэцпрадстаўнік ААН па Сырыі Гайр Пэдэрсэн завяршыў свой візыт у Дамаск, дзе сустракаўся з новымі кіраўнікамі.

Гайр Пэдэрсэн зрабіў аптымістычны прагноз: «Ёсьць надзея ўбачыць пачатак новай Сырыі». Пэдэрсан заявіў, што для рэалізацыі гэтай надзеі Сырыі патрэбная новая канстытуцыя.

Як паведамляе «Эўраньюс», спэцпрадстаўнік ААН бачыць неабходнасьць палітычнага пераходу, які будзе карыстацца даверам з боку ўсяго сырыйскага грамадзтва.

У сераду ў гутарцы з журналістамі спэцпрадстаўнік ААН, у прыватнасьці, сказаў, што новая канстытуцыя павінна будзе забясьпечыць новую грамадзкую дамову, якую прымуць усе сырыйцы. Пасьля завяршэньня пераходнага пэрыяду, паводле Пэдэрсэна, неабходна будзе правесьці свабодныя выбары.

У цяперашні час асноўнай сілай паўстанцаў, якая катралюе Сырыю, зьяўляецца групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам». Ці будзе яна прытрымлівацца таго кірунку, які абмяркоўваўся з прадстаўніком ААН Гайрам Пэдэрсэнам, застаецца не зусім ясным. Правячая групоўка стварыла часовую адміністрацыю, якая ўтворана членамі так званага ўраду выратаваньня, падкрэсьлівае «Эўраньюс».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Абу Мухамад аль-Джуляні. Хто такі лідэр сырыйскіх паўстанцаў, які зрынуў Асада


Цяперашняя ўлада будзе кантраляваць краіну да сакавіка, але новы кіраўнік Ахмэд аль-Шараа, вядомы як Абу Мухамад аль-Джуляні, ня даў яснага адказу на пытаньне аб тым, як будзе ажыцьцяўляцца пераход да новага легітымнага ўраду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Страта Сырыі — «магутная поўха» для Расеі