Ужо сёньня: Міжнародны дзень студэнта

Студэнты выйшлі на акцыю салідарнасьці з затрыманымі падчас пасьлявыбарчых пратэстаў у Менску. 17 лістапада 2020 году

Падзеі 17 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

17 лістапада ў сьвеце традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень студэнта. У гэты дзень у 1989 годзе ў Празе адбыліся студэнцкія дэманстрацыі, што далі пачатак «Аксамітнай рэвалюцыі». У Чэхіі і Славаччыне 17 лістапада адзначаецца як дзяржаўнае сьвята пад назвай Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю.

Таксама ў гэты дзень

1800 — у Вашынгтоне на першае пасяджэньне сабраўся Кангрэс ЗША.

1906 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Минское слово» (выдавалася да 28 чэрвеня 1912 г.).

1992 — у Менску стварылі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. У 2004 годзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі анулявала ліцэнзію ЭГУ на аказаньне адукацыйных паслугаў. З 2005 году ЭГУ аднавіў працу ў Літве.

2020 — Журналісткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай прысудзілі па 7 дзён арышту нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту. Іх затрымалі 15 лістапада ў адным з дамоў на «плошчы Перамен», калі яны вялі жывую трансьляцыю разгону мітынгу ў памяць пра загінулага Рамана Бандарэнку. Пазьней на журналістак завялі крымінальную справу і прысудзілі ім па 2 гады калёніі агульнага рэжыму. Дар'я Чульцова ўжо адбыла тэрмін і выйшла на волю, на Кацярыну Андрэеву завялі яшчэ адну справу, абвінаваціўшы яе ў здрадзе дзяржаве, і прысудзілі яшчэ 8 гадоў калёніі.

2020 — У Чэхіі пачала працу Амбасада незалежнай беларускай культуры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Чэхіі пачынае працу Амбасада незалежнай беларускай культуры

У гэты дзень нарадзіліся

1828 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат, дзяржаўны дзеяч.

1906 — Янка Багдановіч, беларускі пісьменьнік, выдавец часопіса «Шлях моладзі», мэмуарыст, вязень ГУЛАГу.

1938 — Вадзім Сукманаў, беларускі рэжысэр дакумэнтальнага кіно. Зьняў фільмы пра Якуба Коласа, Янку Маўра, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, пра беларускую Вільню ды іншыя.

1942 — Марцін Скарсэзэ, амэрыканскі кінарэжысэр.

У памяці

1825 — памёр Зарыян Далэнга-Хадакоўскі, беларускі гісторык, фальклярыст, археоляг.

1917 — Агюст Радэн, францускі скульптар.

«Пацалунак», скульптура Агюста Радэна

2005 — Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая, краязнаўца, аўтарка кніг пра гісторыю Нясьвіжа, роду Радзівілаў і замку.

2013 — Дорыс Мэй Лэсінг, ангельская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2007 году.