Ужо сёньня: дзень нараджэньня Вацлава Ластоўскага

Вацлаў Ластоўскі

Падзеі 8 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

8 лістапада 1883 году нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, выбітны беларускі навуковец, выдавец, пісьменьнік, акадэмік Акадэміі навук Беларусі, публіцыст і палітычны дзяяч, прэм’ер-міністар БНР.

У 1910 годзе Ластоўскі выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» — першую кнігу, у якой была спроба абгрунтаваць беларускі характар Вялікага Княства Літоўскага. Быў адным з найбольшых прапагандыстаў назвы «Крывія» для Беларусі і «крывіцкая» для беларускай мовы. Аўтар выданьня «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік», займаўся таксама пытаньнямі беларускага правапісу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Улады прызналі «экстрэмісцкімі» выбраныя творы Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча

Дзень у гісторыі

324 — рымскі імпэратар Канстантын Вялікі на месцы грэцкага гораду Бізантыюм заснаваў Канстантынопаль.

1620 — у часе Трыццацігадовай вайны адбылася бітва на Белай Гары, якая на некалькі стагодзьдзяў пазбавіла Чэхію незалежнасьці.

1895 — Вільгельм Рэнтген вынайшаў від радыяцыі, названы пазьней рэнтгенаўскімі або X-промнямі.

Вільгельм Рэнтген

1923 — «піўны путч» у Мюнхэне, спроба захопу ўлады нацыстамі ў Ваймарскай Нямеччыне.

1929 — адкрыцьцё Менскага заводу мэдычных прэпаратаў.

1939 — у Менску адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя.

1956 — адкрыцьцё Музэю абароны Берасьцейскай фартэцыі.

Берасьцейская фартэцыя

2016 — выбары прэзыдэнта ЗША, абраны Дональд Трамп.

Дональд Трамп

2020 — падчас мірнага маршу АМАП арыштаваў Вольгу Хіжынкову, міс Беларусі-2008. Яна правяла за кратамі 42 дні.

Вольга Хіжынкова

2021 — Вярхоўны суд ліквідаваў Таварыства беларускай мовы.

Будынак у Менску, у якім 30 гадоў месьцілася сядзіба Таварыства беларускай мовы

2023 — суд Жыткавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» двухтамовы збор твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Драматычныя творы, вершаваныя аповесьцi i апавяданьнi», выдадзены ў 2007–2008 гадах дзяржаўным выдавецтвам «Мастацкая літаратура».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Я б рагатаў, калі б гэта не было так сумна». Літаратуразнаўца тлумачыць, чаму ўлада баіцца Дуніна-Марцінкевіча

У гэты дзень нарадзіліся

1050 — Сьвятаполк Ізяслававіч, князь полацкі, тураўскі, вялікі князь кіеўскі.

1784 — Тодар Нарбут, гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр. Як гісторык Нарбут вядомы сваёй дзевяцітамовай «Гісторыяй літоўскага народу».

1785 — Міхал Баброўскі, беларускі славіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, уніяцкі сьвятар.

Міхал Баброўскі

1847 — Брэм Стокер, ангельскі пісьменьнік, праславіўся раманам «Дракула».

Замак Дракулы каля Бухарэсту

1858 — Тадэвуш Урублеўскі, адвакат, удзельнік руху краёўцаў. Падарыў Вільні свой кнігазбор, цяпер — бібліятэка АН Літвы, носіць ягонае імя.

1867 — Панцялеймон (Ражноўскі), мітрапаліт, у часе 2-й сусьветнай вайны ўзначальваў праваслаўную царкву ў Беларусі.

1902 — Несьцер Сакалоўскі, кампазытар, аўтар музыкі гімну БССР, а цяпер Рэспублікі Беларусі.

1908 — Міхась Багун, паэт, ахвяра сталінізму.

1941 — Міхась Гурын, беларускі археоляг і гісторык.

У памяці

1847 — Казімер Чарноўскі, адзін зь першых вынаходнікаў падводнага карабля.

1886 — Аляксандар Рыпінскі, паэт, фальклярыст, вынаходнік літары «ў», мастак, выдавец, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 г., палітычны эмігрант.

1953 — Іван Бунін, расейскі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Іван Бунін

1964 — Валянцін Волкаў, народны мастак Беларусі.

2010 — Міхаіл Савіцкі, беларускі мастак.

«Партызанская мадона», фрагмэнт карціны Міхаіла Савіцкага